Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Указ Президент РБ 412 16.10.2018 Аб устанаўленні юбілейнага медаля

УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 кастрычніка 2018 г. № 412

Аб устанаўленні юбілейнага медаля

У азнаменаванне 100-годдзя ўтварэння сістэмы органаў дыпламатычнай службы Беларусі:

1.Устанавіць юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Беларусі».

2.Зацвердзіць Палажэнне аб юбілейным медалі «100 год дыпламатычнай службе Беларусі», яго апісанне і ўзор пасведчання да гэтага медаля (прыкладаюцца).

3.Фінансаванне расходаў на выраб юбілейных медалёў «100 год дыпламатычнай службе Беларусі» і пасведчанняў да іх ажыццявіць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне органаў дыпламатычнай службы, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

4.Дадзены Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь      А.Лукашэнка

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

16.10.2018 № 412

ПАЛАЖЭННЕ

аб юбілейным медалі «100 год дыпламатычнай службе Беларусі»

1.Юбілейным медалём «100 год дыпламатычнай службе Беларусі» (далей – юбілейны медаль) узнагароджваюцца:

работнікі органаў дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў;

іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, прадстаўленне і абарону за мяжой правоў і інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, яе грамадзян і юрыдычных асоб.

2.Рашэнне аб узнагароджанні юбілейным медалём прымаецца Міністрам замежных спраў.

3.Юбілейны медаль уручаецца ва ўрачыстай абстаноўцы Міністрам замежных спраў або па яго даручэнні яго намеснікамі, кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь.

4.Асобам, якія ўзнагароджаны юбілейным медалём, выдаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору.

5.Юбілейны медаль носіцца на левым баку грудзей форменнага або цывільнага адзення і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «20 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь».

6.Паўторнае ўзнагароджанне юбілейным медалём не ажыццяўляецца. Дублікаты юбілейнага медаля і пасведчання да яго ўзамен згубленых не выдаюцца.

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

16.10.2018 № 412

 

Апісанне юбілейнага медаля «100 год дыпламатычнай службе Беларусі»

1.Юбілейны медаль «100 год дыпламатычнай службе Беларусі» (далей – юбілейны медаль) вырабляецца з металу залацістага колеру і мае форму круга з аблямоўкай. Дыяметр юбілейнага медаля – 33 мм.

2.На вонкавым баку юбілейнага медаля размешчана выява чатырох частак свету (Еўропа, Азія, Афрыка і Аўстралія). У цэнтры выявы Еўропы знаходзіцца кветка васілька сіняга колеру, ад якой радыяльна разыходзяцца прамяні залацістага колеру. У верхняй частцы аблямоўкі размешчаны надпіс «100 ГОД ДЫПЛАМАТЫЧНАЙ СЛУЖБЕ БЕЛАРУСІ», у ніжняй – фрагмент беларускага арнаменту.

3.На адваротным баку юбілейнага медаля ў цэнтры размешчаны надпіс

«МІНІСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» у тры радкі. У

ніжняй частцы адваротнага боку – дзве лаўровыя галіны.

4.Юбілейны медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай вышынёй 50 мм, абцягнутай муаравай стужкай светла-сіняга колеру з палоскамі чырвонага колеру ў цэнтры і па краях шырынёй адпаведна 6 мм і 3 мм. На цэнтральнай чырвонай паласе – паласа жоўтага колеру шырынёй 1 мм. Чырвоныя палосы абрамлены кантам зялёнага колеру шырынёй 1 мм.

На адваротным баку калодкі знаходзіцца шпілька для мацавання юбілейнага медаля да адзення.

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

16.10.2018 № 412

 

Узор пасведчання да юбілейнага медаля «100 год дыпламатычнай службе Беларусі»


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №13 от 19.04.2018 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 25 ноября 2010 г. № 82 Постановление Минтранс РБ №29 от 26.12.2018 О требованиях к эксплуатационному состоянию и качеству содержания автомобильных дорог Постановление Минтранс РБ №25 от 22.11.2018 Об утверждении программы обучающих курсов на подтверждение профессиональной компетентности водителей, выполняющих международные автомобильные перевозки грузов Постановление Минтранс РБ №27 от 30.11.2018 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 15 декабря 2004 г. № 56 и от 31 октября 2007 г. № 64 Постановление Минтранс РБ №1/4 от 24.01.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь и Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 17 января 2007 г. № 2/2 Постановление Минтранс РБ №11 от 15.03.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 5 июля 2007 г. № 38 Постановление Минтранс РБ №20 от 01.04.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 19 июня 2015 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №18 от 29.03.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 26 Постановление Минтранс РБ №27 от 30.04.2019 О признании утратившим силу приказа Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 октября 2004 г. № 277-Ц Постановление Минтранс РБ №28 от 20.05.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28