Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Решение КС РБ Р-719/2012 28.06.2012 Аб адпаведнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб унясенні дапаўнення ў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ад 22 сакавіка 1999 года"

РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ чэрвеня 2012 г. № Р-719/2012

Аб адпаведнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб унясенні дапаўнення ў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ад 22 сакавіка 1999 года»

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага – намесніка Старшыні Канстытуцыйнага Суда Сяргеевай В.Г., суддзяў Бойка Т.С., Варановіча Т.В., Данілюка С.Я., Ізоткі У.П., Козыравай Л.Р., Марыскіна А.У, Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Цікавенкі А.Г., Чыгрынава С.П.

на падставе часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, падпункта 1.1 пункта 1 і пункта 3 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 «О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь»

разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэнні ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб унясенні дапаўнення ў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ад 22 сакавіка 1999 года».

Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Чыгрынава С.П., прааналізаваўшы палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Канстытуцыя), Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб унясенні дапаўнення ў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ад 22 сакавіка 1999 года» і іншых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь устанавіў:

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб унясенні дапаўнення ў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ад 22 сакавіка 1999 года» (далей – Закон) прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 31 мая 2012 г., адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 22 чэрвеня 2012 г. і прадстаўлены Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь на подпіс.

Закон з’яўляецца актам аб выражэнні згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб унясенні дапаўнення ў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ад 22 сакавіка 1999 года (далей – Пагадненне), заключанага шляхам абмену нотамі 12 верасня 2011 года для спрыяння абмену інфармацыяй паміж мытнымі органамі дзвюх краін у мэтах барацьбы з парушэннямі мытнага заканадаўства.

Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ад 22 сакавіка 1999 года было ратыфікавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 1999 года.

Згодна з Пагадненнем артыкул 11 Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ад 22 сакавіка 1999 года дапаўняецца пунктам 4, які прадугледжвае, што не перашкаджаецца перадача мытнымі органамі Беларусі і Славакіі інфармацыі, дакументаў і іншых даных, атрыманых у рамках гэтага Пагаднення, Еўрапейскай Камісіі і іншым дзяржавам – членам Еўрапейскага Саюза.

У адпаведнасці з абзацам васямнаццатым артыкула 1 Закона Рэспублікі Беларусь «О международных договорах Республики Беларусь» змяненне палажэнняў міжнароднага дагавора згодна з умовамі міжнароднага дагавора і міжнародным правам з’яўляецца папраўкай да міжнароднага дагавора.

У абзацы другім часткі шостай артыкула 39 указанага Закона ўстаноўлена, што рашэнні аб выражэнні згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе паправак да міждзяржаўных і міжурадавых дагавораў прымаюцца Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь у форме закона адносна паправак да міждзяржаўных і міжурадавых дагавораў, згода на абавязковасць якіх для Рэспублікі Беларусь была выказана ў форме закона.

З улікам указанага выражэнне згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе Пагаднення ў форме закона аб ратыфікацыі з’яўляецца абгрунтаваным.

Закон прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у межах кампетэнцыі ў адпаведнасці з пунктам 2 часткі першай артыкула 97 Канстытуцыі, адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пунктам 1 часткі першай артыкула 98 Канстытуцыі.

На падставе выкладзенага Канстытуцыйны Суд лічыць, што па зместу норм, форме акта і парадку прыняцця Закон адпавядае Канстытуцыі.

Кіруючыся часткамі першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, часткамі восьмай, трынаццатай, чатырнаццатай артыкула 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, падпунктам 1.1 пункта 1 і пунктам 3 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 «О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь», Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь ВЫРАШЫЎ:

1. Прызнаць Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб унясенні дапаўнення ў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ад 22 сакавіка 1999 года» адпаведным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

2. Гэта рашэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця.

3. Апублікаваць гэта рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Старшынствуючы – намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь В.Г.Сяргеева

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №37 от 17.07.2012 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 6 июня 2007 г. № 35 Постановление Минтранс РБ №3 от 06.01.2012 Об установлении норм расхода топлива в области транспортной деятельности и признании утратившими силу некоторых нормативных правовых актов Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Приказ Минтранс РБ №421-Ц от 02.08.2012 О внесении изменений в приказ Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 22 ноября 2011 г. № 591-Ц Постановление Минтранс РБ №33 от 10.07.2012 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 25 августа 2011 г. № 50 Постановление Минтранс РБ №41 от 10.08.2012 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 26 декабря 2011 г. № 76 Постановление Минтранс РБ №40 от 30.07.2012 Об утверждении авиационных правил "Аэронавигационные карты гражданской авиации Республики Беларусь" Постановление Минтранс РБ №21 от 21.03.2012 О внесении изменений и дополнений в некоторые нормативные правовые акты Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №25 от 29.03.2012 Об установлении форм путевых листов при выполнении автомобильной перевозки пассажиров, утверждении Инструкции о порядке оформления путевых листов при выполнении автомобильной перевозки пассажиров и признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 6 октября 2003 г. № 44 и от 28 марта 2008 г. № 38 Постановление Минтранс РБ №43 от 28.08.2012 Об утверждении Инструкции о порядке определения лучших кандидатур среди организаций транспорта для занесения на Республиканскую доску Почета Постановление Минтранс РБ №44 от 17.09.2012 О внесении изменения и дополнения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 22 декабря 2011 г. № 75