Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Протокол РБ бн 05.10.2016 Пратакол аб унясенні змяненняў у Канвенцыю паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы ад 23 ліпеня 2004 года

Пратакол аб унясенні змяненняў у Канвенцыю паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы ад 23 ліпеня 2004 года*

* Ратыфікаваны Законам Рэспублікі Беларусь ад 3 мая 2017 года «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Канвенцыю паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы ад 23 ліпеня 2004 года» .

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Ісламскай Рэспублікі Пакістан,

жадаючы заключыць Пратакол аб унясенні змяненняў у Канвенцыю паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы, падпісаную ў г. Мінску 23 ліпеня 2004 года (далей – Канвенцыя),

пагадзіліся аб наступным:

Артыкул 1

Пункт 3 (b) артыкула 2 Канвенцыі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«b) у выпадку Рэспублікі Беларусь:

(i)падатак на даходы; і

(ii)падатак на прыбытак; і

(iii)падаходны падатак з фізічных асоб (далей – «беларускі падатак»).».

Артыкул 2

Артыкул 8 Канвенцыі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 8

Марскі і паветраны транспарт

1.Прыбытак ад эксплуатацыі паветраных суднаў у міжнародных перавозках абкладаецца падаткам толькі ў той Дагаворнай Дзяржаве, у якой знаходзіцца месца фактычнага кіраўніцтва прадпрыемства.

2.Прыбытак, атрыманы прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы ад эксплуатацыі марскіх суднаў у міжнародных перавозках, можа абкладацца падаткам у той Дагаворнай Дзяржаве, у якой знаходзіцца месца фактычнага кіраўніцтва такога прадпрыемства. Аднак такі прыбытак, атрыманы прадпрыемствам адной Дагаворнай Дзяржавы з крыніц у другой Дагаворнай Дзяржаве, можа таксама абкладацца падаткам у гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве ў адпаведнасці з яе ўнутраным заканадаўствам, але сума падатку, што спаганяецца такім чынам у гэтай другой Дзяржаве з такога прыбытку, павінна быць зніжана на 50 працэнтаў.

3.Для мэт дадзенага артыкула прыбытак ад эксплуатацыі марскіх або паветраных суднаў у міжнародных перавозках уключае:

а) прыбытак ад здачы ў арэнду марскіх або паветраных суднаў на ўмовах арэнды судна без экіпажа; і

b) прыбытак ад выкарыстання, утрымання або здачы ў арэнду кантэйнераў (уключаючы трэйлеры і адпаведнае абсталяванне, якое адносіцца да транспарціроўкі кантэйнераў), што выкарыстоўваюцца для перавозкі тавараў або вырабаў;

калі такая здача ў арэнду або такое выкарыстанне, утрыманне або здача ў арэнду, у залежнасці ад абставін, другарадныя ў адносінах да эксплуатацыі марскіх або паветраных суднаў у міжнародных перавозках.

4.Калі месца фактычнага кіраўніцтва прадпрыемства, якое ажыццяўляе марскія або рачныя перавозкі, знаходзіцца на борце марскога або рачнога судна, лічыцца, што яно размешчана ў Дагаворнай Дзяржаве, у якой знаходзіцца порт прыпіскі марскога або рачнога судна, або, пры адсутнасці такога порта прыпіскі, у той Дагаворнай Дзяржаве, рэзідэнтам якой з’яўляецца прадпрыемства, якое эксплуатуе такое марское або рачное судна.

5.Палажэнні пунктаў 1 і 2 прымяняюцца таксама да прыбытку ад удзелу ў пуле, сумеснай дзейнасці або міжнародным транспартным агенцтве, але толькі ў той, атрыманай такім чынам частцы прыбытку, якая адносіцца да ўдзельніка ў дачыненні да яго ўдзелу ў сумеснай дзейнасці.».

Артыкул 3

У пункце 2 (а) артыкула 10 Канвенцыі лічбу «10» замяніць на лічбу «11».

Артыкул 4

Артыкул 25 Канвенцыі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 25 Абмен інфармацыяй

1.Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў абменьваюцца інфармацыяй, якая неабходна для выканання палажэнняў дадзенай Канвенцыі, або адміністравання, або прымусовага выканання нацыянальных заканадаўстваў, што датычыцца падаткаў любога віду і роду, якія спаганяюцца ад імя Дагаворных Дзяржаў, у той ступені, у якой такое падаткаабкладанне не супярэчыць дадзенай Канвенцыі. Абмен інфармацыяй не абмяжоўваецца артыкуламі 1 і 2.

2.Любая інфармацыя, атрыманая Дагаворнай Дзяржавай у адпаведнасці з пунктам 1 дадзенага артыкула, лічыцца канфідэнцыяльнай, як і інфармацыя, атрыманая ў рамках нацыянальнага заканадаўства гэтай Дагаворнай Дзяржавы, і раскрываецца толькі асобам або органам (уключаючы суды і адміністрацыйныя органы), звязаным з вызначэннем або зборам падаткаў, іх прымусовым спагнаннем або судовым праследаваннем, або разглядам заяў у дачыненні да падаткаў, названых у пункце 1, або наглядам за ўсім згаданым. Дадзеныя асобы або органы выкарыстоўваюць такую інфармацыю толькі для гэтых мэт. Яны могуць раскрываць інфармацыю падчас адкрытых судовых пасяджэнняў або пры прыняцці судовых рашэнняў. Нягледзячы на гэта, інфармацыя, атрыманая Дагаворнай Дзяржавай, можа быць выкарыстана для іншых мэт, калі такая інфармацыя можа быць выкарыстана для такіх іншых мэт у адпаведнасці з заканадаўствам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў і кампетэнтны орган Дагаворнай Дзяржавы, якая прадастаўляе інфармацыю, дазваляе такое выкарыетанне.

3.Ні ў якім выпадку палажэнні пунктаў 1 і 2 не павінны тлумачыцца як тыя, што абавязваюць адну Дагаворную Дзяржаву:

а) праводзіць адміністрацыйныя меры, якія супярэчаць заканадаўству і адміністрацыйнай практыцы гэтай або другой Дагаворнай Дзяржавы;

b) прадастаўляць інфармацыю, якую нельга атрымаць згодна з заканадаўствам або падчас звычайнай адміністрацыйнай практыкі гэтай або другой Дагаворнай Дзяржавы;

с) прадастаўляць інфармацыю, якая раскрывала б якую-небудзь гандлёвую, прадпрымальніцкую, прамысловую, камерцыйную або прафесіянальную тайну або гандлёвы працэс, або інфармацыю, раскрыццё якой супярэчыла б дзяржаўнай палітыцы (грамадскім інтарэсам).

4.Калі інфармацыя запрошваецца адной Дагаворнай Дзяржавай у адпаведнасці з дадзеным артыкулам, другая Дагаворная Дзяржава прымае ўстаноўленыя заканадаўствам уласныя меры для атрымання інфармацыі, якая запрошваецца, нават калі гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве можа не спатрэбіцца названая інфармацыя для ўласных падатковых мэт. Гэта абавязацельства падлягае абмежаванням, прадугледжаным у пункце 3, але ні ў якім разе такія абмежаванні не будуць тлумачыцца як дазвол Дагаворнай Дзяржаве адмовіцца ад прадастаўлення інфармацыі толькі таму, што яна не зацікаўлена ў атрыманні такой інфармацыі.

5.Ні ў якім выпадку палажэнні пункта 3 не будуць тлумачыцца як дазвол Дагаворнай Дзяржаве адмовіцца ад прадастаўлення інфармацыі толькі таму, што такой інфармацыяй валодае банк, іншая фінансава-крэдытная ўстанова, упаўнаважаная асоба, прадстаўнік або давераная асоба, або таму, што інфармацыя адносіцца да права ўласнасці асобы.».

Артыкул 5

1.Дагаворныя Дзяржавы паведамляюць адна адной па дыпламатычных каналах аб завяршэнні прававых працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу гэтага Пратакола.

2.Палажэнні Пратакола ўжываюцца: а) у Беларусі:

у дачыненні да іншых падаткаў для падаткаў, якія спаганяюцца за любы падатковы перыяд, які пачынаецца першага або пасля першага студзеня каляндарнага  года, наступнага за годам, у якім Пратакол уступіў у сілу;

b) у Пакістане:

у дачыненні да іншых падаткаў, прымаючы пад увагу падатковыя перыяды, якія пачынаюцца першага або пасля першага ліпеня каляндарнага года, наступнага за датай, калі Пратакол уступіў у сілу.

3.Палажэнні дадзенага Пратакола з’яўляюцца неад’емнай часткай Канвенцыі паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Пакістан аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы, падпісанай у г. Мінску 23 ліпеня 2004 года.

У сведчанне чаго паўнамоцныя прадстаўнікі Дагаворных Дзяржаў, адпаведным чынам на тое ўпаўнаважаныя, падпісалі дадзены Пратакол.

Здзейснена ў двух экзэмплярах у горадзе Ісламабадзе 5 кастрычніка 2016 года на беларускай і англійскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сілу. У выпадку разыходжання ў тлумачэнні тэкстаў на беларускай і англійскай мовах перавагу мае тэкст на англійскай мове.


За Урад Рэспублікі Беларусь

Подпіс


За Урад

Ісламскай Рэспублікі Пакістан Подпіс


Другие НПА

Постановление Минобразования РБ №42 от 02.05.2017 Об утверждении Изменения № 23 Общегосударственного классификатора Республики Беларусь ОКРБ 011-2009 "Специальности и квалификации" Постановление ГК стандартизации РБ №24 от 05.04.2017 Об утверждении Положения о Совете по подтверждению соответствия Национальной системы подтверждения соответствия Республики Беларусь и его состава Постановление МНС РБ №5 от 29.03.2017 О внесении дополнения в постановление Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь от 2 марта 2012 г. № 9 Постановление СМ РБ №347 от 12.05.2017 Об определении ключевых показателей эффективности работы по экспорту товаров и услуг в Китайскую Народную Республику до 2020 года Постановление СМ РБ №349 от 12.05.2017 О проведении переговоров по проектам кредитных соглашений между Правительством Республики Беларусь и Экспортно-импортным банком Китая и их подписании Постановление СМ РБ №355 от 15.05.2017 Об утверждении Положения о порядке и основаниях выдачи, обмена, аннулирования и изъятия международного удостоверения на право управления прогулочным судном, а также выдачи его дубликата и внесении изменения и дополнения в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 28 декабря 2013 г. № 1149 Постановление СМ РБ №357 от 15.05.2017 Аб узнагароджанні І.В.Вежнаўца Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Постановление Минфин РБ №10 от 26.04.2017 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства финансов Республики Беларусь от 5 февраля 2014 г. № 3 Постановление Минфин РБ №11 от 29.04.2017 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства финансов Республики Беларусь от 29 мая 2007 г. № 86 Постановление МК РБ №19 от 23.03.2017 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 14 августа 2012 г. № 52