Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Меморандум Минюст РБ бн 16.08.2017 Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Ісламскай Рэспублікі Aфганістан

Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Ісламскай Рэспублікі Aфганістан

Уступіў у сілу 16 жніўня 2017 года

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства юстыцыі Ісламскай Рэспублікі Aфганістан, якія ў далейшым называюцца Бакі,

жадаючы паглыбіць узаемаразуменне аб прававых сістэмах і інстытутах, а таксама заканадаўствах іх дзяржаў,

прымаючы да ўвагі складанасць і дынаміку развіцця прававых сістэм і ў гэтай сувязі неабходнасць наладжвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва,

прызнаючы важнасць супрацоўніцтва па прававых пытаннях як сродка далейшага ўмацавання двухбаковых адносін паміж дзяржавамі,

у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам дзяржаў Бакоў дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1

Мэта

Мэтай гэтага Мемарандума аб узаемаразуменні з’яўляецца ўстанаўленне прававых асноў узаемавыгаднага супрацоўніцтва Бакоў па пытаннях, якія датычацца ўдасканальвання прававых сістэм, інстытутаў і заканадаўства, якое ажыццяўляецца ў рамках кампетэнцыі Бакоў у адпаведнасці з заканадаўствам і міжнароднымі дагаворамі дзяржаў Бакоў.

Артыкул 2

Прынцыпы супрацоўніцтва

Узаемнае супрацоўніцтва ў сферах, вызначаных гэтым Мемарандумам аб узаемаразуменні, ажыццяўляецца Бакамі ў адпаведнасці з агульнапрызнанымі прынцыпамі міжнароднага права, міжнароднымі дагаворамі, удзельнікамі якіх з’яўляюцца дзяржавы Бакоў, а таксама ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам дзяржаў Бакоў.

Артыкул 3

Сферы супрацоўніцтва

Бакі ў рамках сваіх функцый ажыццяўляюць узаемнае супрацоўніцтва ў наступных асноўных сферах:

1.абмен афіцыйнымі і экспертнымі дэлегацыямі Бакоў у мэтах вывучэння і абмена вопытам работы і набыцця новых ведаў, прафесійнай падрыхтоўкі па пытаннях, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс, у рамках мерапрыемстваў, прадугледжаных гэтым Мемарандумам аб узаемаразуменні;

2.абмен інфармацыяй аб прававых сістэмах і заканадаўстве дзяржаў Бакоў;

3.абмен інфармацыяй і вопытам аб мерах, накіраваных на ўдасканальванне нацыянальнага заканадаўства;

4.абмен адкрытай для грамадскасці інфармацыяй, якая можа ўключаць матэрыялы, якія датычацца прававой сістэмы, законаў і другіх нарматыўных прававых актаў і інш.

Артыкул 4 Ажыццяўленне супрацоўніцтва

1.Бакі  будуць  праводзіць  на  ўзаемаўзгодненых  умовах  кансультацыі,  сустрэчы,

«круглыя  сталы»,  семінары  па  пытаннях  двухбаковага  супрацоўніцтва  і  прававых пытаннях, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс.

2.Бакі ў рамках гэтага Мемарандума аб узаемаразуменні будуць у пісьмовай форме накіроўваць запыты аб прадастаўленні дакументаў або матэрыялаў. Запыты, якія накіроўваюцца ў адпаведнасці з гэтым Мемарандумам аб узаемаразуменні, суправаджаюцца завераным перакладам на дзяржаўную мову Боку, які запрошваецца, або на англійскую мову.

3.Бакі самастойна нясуць свае расходы і выдаткі, калі не будзе ўзгоднены іншы парадак.

Артыкул 5 Каардынацыя супрацоўніцтва

1.Каардынацыя мерапрыемстваў па супрацоўніцтву Бакоў у рамках гэтага Мемарандума аб узаемаразуменні ўскладаецца:

з боку Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь – на Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь;

з боку Міністэрства юстыцыі Ісламскай Рэспублікі Aфганістан – на Генеральны дырэктарат нарматворчай дзейнасці і прававых даследаванняў.

2.Бакі неадкладна інфармуюць адзін аднаго аб змяненнях сваіх структурных падраздзяленняў, адказных за каардынацыю мерапрыемстваў у рамках гэтага Мемарандума аб узаемаразуменні.

Артыкул 6

Змяненні

У гэты Мемарандум аб узаемаразуменні па ўзаемнай згодзе Бакоў у любы час могуць быць унесены змяненні. Змяненні ўступаюць у сілу ў вызначаным Бакамі парадку.

Артыкул 7 Вырашэнне рознагалоссяў

Рознагалоссі паміж Бакамі адносна тлумачэння або прымянення гэтага Мемарандума аб узаемаразуменні будуць дружалюбна вырашацца Бакамі шляхам кансультацый або перагавораў.

Артыкул 8

Уступленне ў сілу, тэрмін дзеяння і спыненне

1.Гэты Мемарандум аб узаемаразуменні ўступае ў сілу з дня яго падпісання.

2.Дзеянне гэтага Мемарандума аб узаемаразуменні будзе спынена па заканчэнні 6 (шасці) месяцаў пасля даты атрымання адным Бокам паведамлення другога Бока аб спыненні дзеяння.

3.Спыненне дзеяння гэтага Мемарандума аб узаемаразуменні не закранае выканання мерапрыемстваў, якія былі пачаты ў перыяд яго дзеяння.

Здзейснена ў горадзе Мінску 16 жніўня 2017 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, рускай, дары і англійскай мовах, прычым усе тэксты з’яўляюцца аднолькава аўтэнтычнымі. У выпадку ўзнікнення рознагалоссяў пры тлумачэнні гэтага Мемарандума аб узаемаразуменні перавага аддаецца тэксту на англійскай мове.

 

За Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Подпіс

 

За Міністэрства юстыцыі Ісламскай Рэспублікі Aфганістан Подпіс


Другие НПА

Постановление Статистический комитет РБ №97 от 11.08.2017 Об утверждении Методики по расчету объема потребления алкогольных напитков Постановление МК РБ №42 от 27.07.2017 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Царква Усекнавення" у в. Сакалова Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Постановление Минприроды РБ №11/25 от 14.08.2017 О внесении изменений в постановление Комитета по земельным ресурсам, геодезии и картографии при Совете Министров Республики Беларусь, Министерства финансов Республики Беларусь, Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь и Комитета лесного хозяйства при Совете Министров Республики Беларусь от 2 апреля 2002 г. № 1/50/9/5/2 Постановление СМ РБ №675 от 07.09.2017 Об отчуждении имущества Постановление СМ РБ №676 от 07.09.2017 Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Постановление СМ РБ №677 от 07.09.2017 Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Постановление СМ РБ №678 от 07.09.2017 Об отчуждении имущества Постановление СМ РБ №679 от 07.09.2017 О внесении дополнений и изменений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 22 августа 2012 г. № 778 Постановление СМ РБ №627 от 18.08.2017 О внесении дополнений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30 декабря 2011 г. № 1780 Постановление СМ РБ №628 от 18.08.2017 О внесении дополнения в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 19 июня 2015 г. № 520