Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Меморандум Минюст РБ бн 06.08.2018 Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Каралеўства Саудаўская Аравія ў сферы юстыцыі

Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Каралеўства Саудаўская Аравія ў сферы юстыцыі

Уступіў у сілу 20 сакавіка 2019 года

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства юстыцыі Каралеўства Саудаўская Аравія (у далейшым – Бакі),

жадаючы паглыбіць узаемаразуменне паміж абодвума Бакамі ў сферы юстыцыі, а таксама ўсталяваць узаемнае супрацоўніцтва,

прызнаючы важнасць гэтага супрацоўніцтва як сродка ўмацавання двухбаковых адносін паміж дзяржавамі,

дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1

Мэтай гэтага Мемарандума аб узаемаразуменні з’яўляецца ўстанаўленне асноў супрацоўніцтва дзвюх краін па пытаннях, якія датычацца развіцця прававых сістэм і сістэм юстыцыі, згодна з інтарэсамі дзвюх дзяржаў і ў адпаведнасці з заканадаўствам і міжнароднымі дагаворамі.

Артыкул 2

Бакі вызначаць лепшыя шляхі і механізмы ажыццяўлення супрацоўніцтва ў прававой сферы і ў сферы юстыцыі. Супрацоўніцтва паміж Бакамі будзе ажыццяўляцца ў наступных асноўных сферах:

1.абмен візітамі дэлегацый Бакоў для правядзення мерапрыемстваў, якія датычацца пытанняў у прававой сферы і ў сферы юстыцыі – ўключаючы, у прыватнасці, але не выключна, правядзенне кансультацый, сустрэч, рабочых сесій і семінараў па падтрымцы двухбаковага супрацоўніцтва;

2.абмен інфармацыяй і вопытам у прававой сферы і сферы юстыцыі.

Артыкул 3

Бакі дамаўляюцца не выкарыстоўваць прадстаўленую інфармацыю і дакументы ў мэтах, іншых за тыя, у якіх яны былі пераданы. Такая інфармацыя і дакументы не павінны перадавацца трэцяму боку без пісьмовай згоды запытанага Бока.

Артыкул 4

Бакі самастойна нясуць свае расходы і выдаткі па выкананню гэтага Мемарандума аб узаемаразуменні, калі не будзе ўзгоднены іншы парадак.

Артыкул 5

1.Каардынатарам па прымяненню гэтага Мемарандума аб узаемаразуменні вызначаюцца:

з боку Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь – Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь;

з боку Міністэрства юстыцыі Каралеўства Саудаўская Аравія – намеснік Міністра юстыцыі па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва і міжнароднага права Міністэрства юстыцыі Каралеўства Саудаўская Аравія.

2.Бакі неадкладна інфармуюць адзін аднаго аб змяненнях сваіх каардынатараў, адказных за выкананне гэтага Мемарандума аб узаемаразуменні.

Артыкул 6

Рознагалоссі паміж Бакамі адносна тлумачэння або прымянення гэтага Мемарандума аб узаемаразуменні будуць вырашацца шляхам кансультацый і перагавораў.

Артыкул 7

Палажэнні гэтага Мемарандума аб узаемаразуменні могуць быць зменены і дапоўнены па пісьмовай згодзе Бакоў і пасля прыняцця абавязковых мер, якія прымальны для Бакоў.

Артыкул 8

Гэты Мемарандум аб узаемаразуменні ўступае ў сілу з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пісьмовага паведамлення аб завяршэнні неабходных працэдур.

Артыкул 9

Гэты Мемарандум аб узаемаразуменні заключаецца тэрмінам на 5 гадоў з магчымасцю аўтаматычнага працягнення яго дзеяння на аналагічны перыяд або перыяды, калі ні адзін з Бакоў пісьмова не паведаміць іншаму Боку аб сваім намеры спыніць яго дзеянне не пазней чым за шэсць месяцаў да заканчэння тэрміну дзеяння Мемарандума аб узаемаразуменні.

Здзейснена ў г. Эр-Рыядзе 6 жніўня 2018 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, арабскай і англійскай мовах, прычым усе тэксты з’яўляюцца аднолькава аўтэнтычнымі. У выпадку ўзнікнення рознагалоссяў перавага аддаецца тэксту на англійскай мове.

 

За Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь

Подпіс

 

За Міністэрства юстыцыі Каралеўства Саудаўская Аравія

Подпіс


Другие НПА

Постановление СМ РБ №220 от 03.04.2019 О коллегии Министерства лесного хозяйства Постановление СМ РБ №222 от 03.04.2019 О прекращении использования имущества Постановление Мин СХ РБ №22 от 27.03.2019 Об удешевлении части стоимости семян сельскохозяйственных растений на 2019 год Постановление МВД РБ №80 от 29.03.2019 Об утверждении Инструкции о порядке ведения классификаторов регистра населения Постановление СМ РБ №223 от 08.04.2019 Об изменении постановления Совета Министров Республики Беларусь от 23 июня 2016 г. № 486 Постановление Статистический комитет РБ №14 от 28.03.2019 Об изменении постановления Национального статистического комитета Республики Беларусь от 4 февраля 2015 г. № 7 Постановление Минобразования РБ №12 от 28.01.2019 Об изменении постановления Министерства образования Республики Беларусь от 11 августа 2015 г. № 97 Постановление МВД РБ №84 от 29.03.2019 Об установлении образца электронного документа, содержащего персональные данные физического лица об инвалидности Постановление МВД РБ №85 от 29.03.2019 Об изменении постановления Министерства внутренних дел Республики Беларусь от 15 сентября 2015 г. № 272 Постановление Минздрав РБ №25 от 04.04.2019 Об определении формы расчета размера вознаграждения организатора по договору комиссии и порядка ее заполнения