Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 55 21.09.2018 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі, абмежаванай вул. Ульянаўскай - вул. Першамайскай - вул. Пуліхава - вул. Смаленскай - вул. Леніна ў г. Мінску

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 верасня 2018 г. № 55

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі, абмежаванай вул. Ульянаўскай – вул. Першамайскай – вул. Пуліхава – вул. Смаленскай – вул. Леніна ў г. Мінску

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка- культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі, абмежаванай вул. Ульянаўскай – вул. Першамайскай – вул. Пуліхава – вул. Смаленскай – вул. Леніна ў г. Мінску.

2.Прызнаць страціўшымі сілу пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь:

ад 18 лютага 2013 г. № 11 «Об утверждении проекта зон охраны историко- культурной ценности – «Территория бывшего капища, ограниченная поймой р. Свислочь, ул. Ульяновской и ул. Лодочной в г. Минске» ;

ад 21 мая 2015 г. № 21 «О внесении изменений и дополнения в постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 18 февраля 2013 г. № 11» .

3.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

21.09.2018 № 55

 

ПРАЕКТ

зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі, абмежаванай вул. Ульянаўскай – вул. Першамайскай – вул. Пуліхава – вул. Смаленскай – вул. Леніна ў г. Мінску

ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі, абмежаванай вул. Ульянаўскай – вул. Першамайскай – вул. Пуліхава – вул. Смаленскай – вул. Леніна ў г. Мінску (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.На тэрыторыі ў межах вул. Ульянаўская – вул. Першамайская – вул. Пуліхава – вул. Смаленская – вул. Леніна ў г. Мінску размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць)

катэгорыі «3» – «Тэрыторыя былога капішча» па ўмоўнай лініі, што ідзе па акружнасці, цэнтр якой знаходзіцца на адлегласці 40 м ад паўднёва-заходняга вугла дома № 22А па вул. Лодачнай і размешчаны ў створы з паўночна-заходнім фасадам гэтага дома, пад шыфрам 713В000003, якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3.На названай тэрыторыі размешчаны наступныя гісторыка-культурныя каштоўнасці катэгорыі «3», якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2012 г. № 236 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578» :

«Будынак» па зав. Казарменны, 5, пад шыфрам 713Г000316;

«Будынак» па зав. Казарменны, 5а, пад шыфрам 713Г000317;

«Забудова вул. Першамайскай», 2, 4, 6, 8, 10, пад шыфрам 713Г000362;

«Будынак» па вул. Чырвонаармейская, 16, пад шыфрам 713Г000369;

«Будынак» па вул. Чырвонаармейская, 34, пад шыфрам 713Г000370.

4.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе ўнітарнага прадпрыемства «Мінскграда».

5.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

6.Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

7.Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта (слою).

Схема зон аховы прыкладаецца.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ «ТЭРЫТОРЫЯ БЫЛОГА КАПІШЧА»

8.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Тэрыторыя былога капішча» вызначана на месцы размяшчэння былога капішча.

9.Межы гісторыка-культурнай каштоўнасці – па ўмоўнай лініі, што ідзе па акружнасці, цэнтр якой знаходзіцца на адлегласці 40 м ад паўднёва-заходняга вугла дома

№ 22А па вул. Лодачнай і размешчаны ў створы з паўночна-заходнім фасадам гэтага дома і мае каардынаты х=53°53'44.2716''N, у=27°34'10.236''Е.

ГЛАВА 3 АХОЎНАЯ ЗОНА

10.Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначана, зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і гістарычнай унутрыквартальнай планіровачнай структуры.

Агульная плошча ахоўнай зоны складае 5,37 га.

11.Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей складаецца з пяці ўчасткаў.

12.Першы ўчастак ахоўнай зоны супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці «Тэрыторыя былога капішча».

13.Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,13 га.

14.На тэрыторыі першага ўчастка ахоўнай зоны забараняецца правядзенне земляных і будаўнічых работ, а таксама добраўпарадкаванне тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці без правядзення археалагічных даследаванняў і без адпаведнасці з яе гістарычным характарам.

15.Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 3,08 га.

16.Межамі другога ўчастка ахоўнай зоны вызначаны чырвоныя лініі забудовы: зав. Казарменны, вул. Першамайская, вул. Ульянаўская.

17.На тэрыторыі другога ўчастка ахоўнай зоны забараняецца змяненне трасіроўкі вуліц.

18.Плошча трэцяга ўчастка ахоўнай зоны з боку дваравых фасадаў будынкаў па зав. Казарменны, вул. Першамайская, вул. Ульянаўская складае 1,36 га.

19.Межы трэцяга ўчастка ахоўнай зоны з боку дваравых фасадаў будынкаў па зав. Казарменны, вул. Першамайская, вул. Ульянаўская вызначаны:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па дваравым фасадзе будынка па вул. Чырвонаармейская, 30; далей – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Чырвонаармейская, 32; далей – чырвоная лінія забудовы цотнага боку вул. Чырвонаармейскай;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па галоўным, па дваравым фасадзе будынка па вул. Чырвонаармейская, 34, па дваравым фасадзе прыбудовы да будынка; далей – лінія, якая ідзе па дваравым фасадзе будынка па вул. Чырвонаармейская, 34а;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па дваравым фасадзе будынка па вул. Чырвонаармейская, 34а; далей – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка па вул. Чырвонаармейская, 34а; далей – лінія, якая ідзе ў створы з галоўным фасадам будынка па зав. Казарменны, 5а далей – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе, па дваравым фасадзе будынка па зав. Казарменны, 5;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па дваравым фасадзе, па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка па зав. Казарменны, 5; далей – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку зав. Казарменны; далей – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе, па дваравым фасадзе будынка па зав. Казарменны, 3; далей – лінія, якая ідзе па дваравым фасадзе будынка па зав. Казарменны, 1.

20.На тэрыторыі трэцяга ўчастка ахоўнай зоны з боку дваравых фасадаў будынкаў па зав. Казарменны, вул. Першамайская, вул. Ульянаўская забараняецца правядзенне работ па ўзвядзенні новых будынкаў і збудаванняў, размяшчэнні аўтастаянак, акрамя работ па добраўпарадкаванні ў адпаведнасці з яе гістарычным характарам, пракладцы інжынерных камунікацый.

21.Межамі трэцяга ўчастка ахоўнай зоны з боку зоны рэгулявання забудовы вызначаны:

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка па зав. Казарменнаму, 3 ад кропкі з каардынатамі х=53°53'41.7372''N, у=27°34'27.9624''Е;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка па вул. Чырвонаармейскай, 34а да кропкі з каардынатамі х=53°53'41.38.8752''N, у=27°34'28.3476''Е;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка па зав. Казарменнаму, 5 ад кропкі з каардынатамі х=53°53'41.38.8752''N, у=27°34'28.3476''Е;

на – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам будынка па вул. Чырвонаармейскай, 30 да кропкі з каардынатамі х=53°53'41.7372''N, у=27°34'27.9624''Е.

22.На тэрыторыі трэцяга ўчастка ахоўнай зоны з боку зоны рэгулявання забудовы забараняецца правядзенне работ па ўзвядзенні новых будынкаў і збудаванняў, размяшчэнні аўтастаянак, акрамя работ па добраўпарадкаванні ў адпаведнасці з яе гістарычным характарам, пракладцы інжынерных камунікацый.

23.Плошча чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,16 га.

24.Межамі чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны вызначаны:

на паўночным усходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Чырвонаармейскай ад кропкі з каардынатамі х=53°53'51.0216''N, у=27°34'11.8128''Е; далей – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе, па дваравым фасадзе, па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Чырвонаармейскай, 16; далей – чырвоная лінія забудовы цотнага боку вул. Чырвонаармейскай;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка па вул. Чырвонаармейскай, 18 і ў створы з ім да кропкі з каардынатамі х=53°53'48.966''N, у=27°34'13.1196''Е;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе паралельна паўднёва-заходняму фасаду будынка па вул. Чырвонаармейскай, 16 на адлегласці 22 м ад фасаду ад кропкі з каардынатамі х=53°53'48.966''N, у=27°34'13.1196''Е;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Ульянаўскай, 3; далей – лінія, якая ідзе ад вяршыні ўсходняга вугла будынка па вул. Ульянаўскай, 3 паралельна паўночна-заходняму фасаду будынка па вул. Чырвонаармейскай, 16 да кропкі з каардынатамі х=53°53'51.0216''N, у=27°34'11.8128''Е.

25.На тэрыторыі чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны забараняецца правядзенне работ па ўзвядзенні новых будынкаў і збудаванняў, размяшчэнні аўтастаянак, акрамя работ па добраўпарадкаванні ў адпаведнасці з яе гістарычным характарам, пракладцы інжынерных камунікацый.

26.Плошча пятага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,64 га.

27.Межы пятага ўчастка ахоўнай зоны вызначаны:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па дваравым фасадзе будынка па вул. Першамайскай, 12 да кропкі з каардынатамі х=53°53'53.7504''N, у=27°34'19.3476''Е;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая злучае паўднёвы вугал будынка па вул. Першамайскай, 12 з каардынатамі х=53°53'53.7504''N, у=27°34'19.3476''Е і ўсходні вугал будынка па вул. Чырвонаармейскай, 19 з каардынатамі х=53°53'51.0144''N, у=27°34'14.1672''Е;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Чырвонаармейскай, 19 ад кропкі з каардынатамі х=53°53'51.0144''N, у=27°34'14.1672''Е, далей – лінія, якая ідзе па дваравым фасадзе будынкаў па вул. Чырвонаармейскай, 19, 17;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па дваравым фасадзе будынкаў па вул. Першамайскай, 2, 4, 6, 8, 10.

28.На тэрыторыі пятага ўчастка ахоўнай зоны забараняецца правядзенне работ па ўзвядзенні новых будынкаў і збудаванняў, размяшчэнні аўтастаянак, акрамя работ па добраўпарадкаванні ў адпаведнасці з яе гістарычным характарам, пракладцы інжынерных камунікацый.

ГЛАВА 4

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

29.Зона рэгулявання забудовы вызначана, зыходзячы з умоў захавання гістарычнага маштабу забудовы квартала.

30.Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання размешчана з паўночна- заходняга боку ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Тэрыторыя былога капішча».

31.Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 0,67 га.

32.Межамі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання вызначаны:

на паўночным захадзе – лінія даўжынёй 60 м, якая ідзе па бартавым камені няцотнага боку вул. Ульянаўскай ад кропкі, размешчанай на адлегласці 105 м ад бартавога каменю вул. Леніна, да перасячэння з умоўнай лініяй, размешчанай у створы з лініяй, якая ідзе на адлегласці 30,3 м ад заходняга вугла і 34 м ад паўднёвага вугла дома па вул. Чырвонаармейскай, 22А;

на паўночным усходзе – лінія даўжынёй 125 м, якая ідзе ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Ульянаўскай да перасячэння з мяжой ахоўнай зоны ў кропцы, размешчанай у створы з лініяй, якая ідзе на адлегласці 30,3 м ад заходняга вугла і 34 м ад паўднёвага вугла дома па вул. Чырвонаармейскай, 22А;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі перасячэння з мяжой ахоўнай зоны, размешчанай на адлегласці 125 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Ульянаўскай, да кропкі, размешчанай на адлегласці 80 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Ульянаўскай і 105 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Леніна;

на паўднёвым захадзе – лінія даўжынёй 80 м, якая ідзе да перасячэння з бартавым каменем няцотнага боку вул. Ульянаўскай у кропцы, размешчанай на адлегласці 105 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Леніна.

33.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў і камунальна-складскіх аб’ектаў, іншых пажаранебяспечных, выбухованебяспечных, забруджвальных паветраны і водны басейны, якія выклікаюць значныя транспартныя і грузавыя патокі, збудаванняў;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышынёй больш за адзнаку 205 м пры адзнацы ўзроўню глебы 195,0 м у Балтыйскай сістэме вышынь у паўднёвай частцы зоны з павышэннем вышынёй больш за адзнаку 210 м пры адзнацы ўзроўню глебы 195,0 у паўночнай частцы зоны.

34.Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання размешчана з паўднёва- заходняга боку ад зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання гісторыка- культурных каштоўнасцей.

35.Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,80 га.

36.Межамі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання вызначаны:

на паўночным захадзе – лінія даўжынёй 105 м, якая ідзе ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Леніна па бартавым камені няцотнага боку вул. Ульянаўскай;

на паўночным усходзе – лінія даўжынёй 80 м, якая ідзе на адлегласці 105 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Леніна;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі, размешчанай на адлегласці 80 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Ульянаўскай і 105 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Леніна, да кропкі перасячэння з бартавым каменем няцотнага боку вул. Леніна ў кропцы, размешчанай на адлегласці 72,5 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Ульянаўскай;

на паўднёвым захадзе – лінія даўжынёй 72,5 м, якая ідзе па бартавым камені няцотнага боку вул. Леніна да перасячэння з бартавым каменем няцотнага боку вул. Ульянаўскай.

37.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў і камунальна-складскіх аб’ектаў, якія ствараюць дынамічныя і вібрацыйныя ўздзеянні, неспрыяльны тэмпературна-вільготнасны рэжым, хімічнае, радыяцыйнае, механічнае забруджванне, выбуховую і пажаранебяспечную пагрозу, іншыя пагрозы захаванню гісторыка- культурных каштоўнасцей, акрамя будынкаў не вышэй за адзнаку 202 м пры адзнацы ўзроўню глебы 195,0 м у Балтыйскай сістэме вышынь, правядзення работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі і пракладцы неабходных інжынерных камунікацый.

38.Зона рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складаецца з двух участкаў.

Агульная плошча зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складае 0,55 га.

39.Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складае 0,37 га.

Паўночна-ўсходняя, паўднёва-ўсходняя, паўднёва-заходняя, паўночна-заходняя межы зоны рэгулявання забудовы першага ўчастка адпавядаюць паўднёва-заходняй, паўночна-заходняй, паўночна-ўсходняй, паўднёва-ўсходняй межам ахоўнай зоны каштоўнасцей, прылеглай да зоны рэгулявання забудовы. У першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўключаны таксама будынкі па вул. Чырвонаармейская, 30, 32, 34а, па зав. Казарменны , 3.

40.Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складае 0,18 га.

У зону другога ўчастка рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання ўключаны будынкі па вул. Першамайская, 12, па вул. Чырвонаармейская, 19.

41.На тэрыторыі першага і другога ўчасткаў зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання забараняецца:

правядзенне работ па ўзвядзенні будынкаў і збудаванняў, надбудове існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за адзнаку 213 м пры адзнацы ўзроўню глебы 195,0 м у Балтыйскай сістэме вышынь, акрамя правядзення добраўпарадкавання, пракладцы неабходных інжынерных камунікацый;

змяненне фізічных параметраў будынкаў па вул. Чырвонаармейская, 30, 32, 34а на тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія ствараюць грузавыя патокі і забруджваюць паветраны і водны басейны, небяспечных у пажарным стане.

ГЛАВА 5

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

42.Зона аховы ландшафту ўстанаўліваецца на поймавай тэрыторыі р. Свіслач, зыходзячы з неабходнасці забеспячэння ўмоў найлепшага ўспрымання гісторыка- культурных каштоўнасцей і захавання іх прыроднга асяроддзя, складаецца з двух участкаў.

43.Плошча першага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 1,05 га.

44.Межы першага ўчастка зоны аховы ландшафту вызначаны:

на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі, размешчанай на адлегласці 80 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Ульянаўскай і 105 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Леніна, да перасячэння з мяжой ахоўнай зоны ў кропцы, размешчанай на адлегласці 125 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Ульянаўскай;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па акружнасці з вонкавага боку мяжы ахоўнай зоны, далей – лінія, якая ідзе ў створы з лініяй, якая ідзе на адлегласці з 30,3 м ад заходняга вугла і 34 м ад паўднёвага вугла дома па вул. Чырвонаармейская, 22А, якая ідзе да кропкі, размешчанай у створы з паўднёва-ўсходнім фасадам дома па вул. Чырвонаармейская, 22А;

на паўднёвым усходзе – лянія, якая ідзе ад кропкі, размешчанай у створы з паўднёва- ўсходнім фасадам дома па вул. Чырвонаармейская, 22А, да ўрэза вады правага берага р. Свіслач;

на поўдні – лінія, якая ідзе па лініі ўрэза вады правага берага р. Свіслач ад кропкі, размешчанай у створы з паўднёва-ўсходнім фасадам дома па вул. Чырвонаармейская, 22А, да перасячэння з бардзюрным каменем няцотнага боку вул. Леніна;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені няцотнага боку вул. Леніна, да кропкі, размешчанай на адлегласці 72,5 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Ульянаўскай;

на паўночным захадзе – лінія ад кропкі, размешчанай на адлегласці 72,5 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Ульянаўскай, да кропкі, размешчанай на адлегласці 80 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Ульянаўскай і 105 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Леніна.

45.Плошча другога ўчастка зоны аховы ландшафту складае 0,77 га.

46.Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту служаць:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе будынка па зав. Казарменным, 5 і ў створы з ім ад кропкі з каардынатамі х=53°53'39.9876''N, у=27°34'21.8136''Е; далей лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе будынка па зав. Казарменным, 5а і ў створы з ім; далей лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе будынка па вул. Чырвонаармейскай, 34а да кропкі з каардынатамі х=35 х=53°53'36.7548''N, у=27°34'28.2648''Е;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам будынка па вул. Чырвонаармейскай, 34а ад кропкі з каардынатамі х=53°53'36.7548''N, у=27°34'28.2648''Е;

на паўднёвым захадзе – лінія правага берага р. Свіслач;

на паўночным захадзе – чырвоная лінія няцотнага боку зав. Казарменнага. Да кропкі з каардынатамі х=53°53'39.9876''N, у=27°34'21.8136''Е.

47.На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца правядзенне работ па ўзвядзенні будынкаў і збудаванняў, а таксама узвядзенне нестацыянарных аб’ектаў, акрамя работ па:

добраўпарадкаванні ў адпаведнасці з яе гістарычным характарам; пракладцы неабходных інжынерных камунікацый;

правядзенні мерапрыемстваў па захаванні і аднаўленні расліннасці.

ГЛАВА 6

ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

48.Зона аховы культурнага пласта (слоя) супадае з тэрыторыяй гісторыка- культурнай каштоўнасці «Тэрыторыя былога капішча».

49.Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкулам 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

Задать вопрос в комментариях

Другие НПА

Постановление Минтруда РБ №81 от 12.11.2018 Об изменении постановления Министерства труда Республики Беларусь от 21 января 2000 г. № 6 Постановление Мин СХ РБ №86 от 22.11.2018 Об изменении постановления Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь Решение Пинский райисполком №1256 от 30.10.2018 О внесении изменений в решение Пинского районного исполнительного комитета от 9 декабря 2014 г. № 1290 Решение Брестский горисполком №1684 от 12.11.2018 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за сентябрь 2018 года Решение Поставский райисполком №1015 от 12.11.2018 О некоторых вопросах возмещения затрат на строительство объектов распределительной инженерной и транспортной инфраструктуры в 2018–2020 годах Решение Полоцкий райисполком №1779 от 05.11.2018 Об установлении планово-расчетных цен на 2019 год Решение Ушачский райсовет №31 от 16.11.2018 О внесении дополнения в решение Ушачского районного Совета депутатов от 4 декабря 2015 г. № 86 Решение Буда-Кошелевский райсовет №43 от 21.09.2018 О внесении изменений в решение Буда-Кошелевского районного Совета депутатов от 31 марта 2016 г. № 67 Решение Лоевский райсовет №36 от 14.11.2018 О внесении изменений в решение Лоевского районного Совета депутатов от 29 декабря 2017 г. № 156 Решение Ветковский райсовет №29 от 19.11.2018 О внесении изменения в решение Ветковского районного Совета депутатов от 29 октября 2012 г. № 111
Новые комментарии на сайте

Могу ли не отапливать свою квартиру при поквартирном газовом отоплении в отопительный период, если там не проживаю.



Доброе утро! Сергей, требования ст.144 ТК должны соблюдаться. В этой связи, при данном режиме рабочего времени - нет.


Доброе утро! У Вас должен быть договор заключен, где должны быть прописаны все эти вопросы.


Доброе утро! Это не регламентировано. Работать по распределению в режиме неполного рабочего времени молодому специалисту не запрещено.


Последние комментарии



Вы юрист? Нужны новые клиенты?
Разместите информацию о себе

- Это бесплатно

- Информация о 5 лучших юристах на всех страницах сайта

- Эту рекламу видят более 10 000 посетителей в день

- Для поднятия рейтинга надо отвечать на вопросы пользователей

Зарегистрироваться