Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 46 12.07.2012 Аб рэспубліканскім усебеларускім фестывалі народнага гумару "Аўцюкі"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ліпеня 2012 г. № 46

Аб рэспубліканскім усебеларускім фестывалі народнага гумару «Аўцюкі»

На падставе абзаца другога падпункта 5.1 пункта 5 Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення фестываляў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія фінансуюцца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 г. № 521, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзеную Інструкцыю аб рэспубліканскім усебеларускім фестывалі народнага гумару «Аўцюкі».

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр П.П.Латушка

УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Міністр фінансаў Старшыня Гомельскага абласнога Рэспублікі Беларусь выканаўчага камітэта

А.М.Харкавец У.А.Дворнік 02.07.2012.04.2012

УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Калінкавіцкага Старшыня грамадскага аб’яднання раённага выканаўчага камітэта «Беларускі дзіцячы фонд»

І.І.Піліпец У.С.Ліпскі 20.07.2012.04.2012



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.07.2012 № 46

ІНСТРУКЦЫЯ аб рэспубліканскім усебеларускім фестывалі народнага гумару «Аўцюкі»

1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак арганізацыі і правядзення рэспубліканскага ўсебеларускага фестывалю народнага гумару «Аўцюкі» (далей – фестываль).

2. Арганізатарамі фестывалю з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (далей – Міністэрства культуры), Гомельскі абласны выканаўчы камітэт, Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт, грамадскае аб'яднанне «Беларускі дзіцячы фонд».

3. Фестываль праводзіцца ў мэтах падтрымкі народнай творчасці і народных промыслаў (рамёстваў), пераемнасці нацыянальных мастацкіх традыцый і абрадаў, накаплення і сістэматызацыі лепшых узораў народнага гумару, арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва, павышэння мастацкага ўзроўню і выканальніцкага майстэрства непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці, распаўсюджвання новых форм творчай дзейнасці калектываў мастацкай творчасці і выканаўцаў сатырычна-гумарыстычнага фальклору.

4. Фестываль праводзіцца адзін раз у два гады.

5. Месцам правядзення фестывалю з'яўляюцца ўстановы культуры, сцэнічныя пляцоўкі г.Калінкавічы і Калінкавіцкага раёна.

6. Для забеспячэння падрыхтоўкі і правядзення фестывалю ствараецца арганізацыйны камітэт фестывалю (далей – аргкамітэт), у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі дзяржаўных органаў (па ўзгадненню з іх кіраўнікамі), грамадскіх аб'яднанняў і іншых зацікаўленых арганізацый, якія ўдзельнічаюць у правядзенні фестывалю. Склад аргкамітэта зацвярджаецца дзяржаўным органам, які прымае рашэнне аб правядзенні фестывалю з улікам прапаноў іншых арганізатараў фестывалю.

7. Аргкамітэт:

7.1. ажыццяўляе кіраўніцтва падрыхтоўкай і правядзеннем фестывалю, пры неабходнасці стварае дырэкцыю фестывалю;

7.2. уносіць на разгляд дзяржаўнага органа, які прыняў рашэнне аб правядзенні фестывалю, прапановы па каштарысу выдаткаў на арганізацыю і правядзенне фестывалю, колькасці запрашальных білетаў на наведванне праграм фестывалю, аб відах заахвочвання ўдзельнікаў фестывальных мерапрыемстваў;

7.3. разглядае і зацвярджае:

спіс удзельнікаў фестывалю;

праграму правядзення фестывалю;

склад журы (экспертнай камісіі), якое фарміруецца з ліку відных дзеячоў у галіне культуры і мастацтва;

фестывальную сімволіку, узоры ўзнагарод, іншую атрыбутыку;

план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню фестывалю;

умовы правядзення конкурсу, які праводзіцца ў рамках фестывалю;

7.4. ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацікаўленымі суб'ектамі культурнай дзейнасці, іншымі арганізацыямі па пытаннях падрыхтоўкі, правядзення фестывалю і яго асвятлення ў сродках масавай інфармацыі;

7.5. вызначае віды і формы інфармацыйна-рэкламнай падтрымкі фестывалю;

7.6. вырашае іншыя пытанні, якія ўзнікаюць у час падрыхтоўкі і правядзення фестывалю.

8. Праграма фестывалю можа прадугледжваць канцэртныя праграмы непрафесійных (аматарскіх) і прафесійных калектываў мастацкай творчасці, выставы-кірмашы вырабаў майстроў народных промыслаў (рамёстваў), творчую лабараторыю, майстар-класы, закрыты конкурс непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці, выканаўцаў па розных відах мастацтва і майстроў народных промыслаў (рамёстваў), тэатралізаваныя дзеянні і арганізаваныя масавыя гульні і іншыя мерапрыемствы, якія не супярэчаць мэтам фестывалю.

9. У фестывалі прымаюць удзел творчыя дэлегацыі ўсіх абласцей і г.Мінска з магчымым запрашэннем замежных удзельнікаў.

У склад творчых дэлегацый уваходзяць кіраўнікі творчых дэлегацый, непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці і іх кіраўнікі, выканаўцы па розных відах мастацтва, якія маюць у сваім рэпертуары творы сатырычна-гумарыстычнага фальклору, майстры народных промыслаў (рамёстваў), суправаджаючыя іх асобы, спецыялісты раённых, гарадскіх, абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці (культурна-асветніцкай работы) і дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут культуры Беларусі». У склад творчых дэлегацый могуць уваходзіць навукоўцы, дзеячы культуры і мастацтва.

10. Для ўдзелу ў фестывалі і конкурсе творчыя дэлегацыі да 1 чэрвеня года правядзення фестывалю рыхтуюць выступленні згодна з праграмай фестывалю.

11. Удзельнікі творчых дэлегацый прымаюць удзел ва ўсіх мерапрыемствах фестывалю.

12. У рамках фестывалю магчыма правядзенне закрытага конкурсу непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці, выканаўцаў па розных відах мастацтва і майстроў народных промыслаў (рамёстваў) (далей – конкурс).

Умовы правядзення конкурсу зацвярджаюцца аргкамітэтам, змяшчаюць умовы, якія прадугледжваюць сутнасць задання, крытэрыі і парадак адзнакі вынікаў творчых дасягненняў у галіне мастацтва, месца, тэрмін і парадак іх прадстаўлення, а таксама парадак і тэрміны аб'яўлення вынікаў конкурсу і іншыя неабходныя звесткі.

Пры правядзенні конкурсу яго пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамі лаўрэата конкурсу першай, другой і трэцяй ступені па кожнай намінацыі і каштоўнымі прызамі за перамогу ў конкурсе.

Кошт аднаго каштоўнага прыза не павінен перавышаць:

першай ступені – 40 базавых велічынь;

другой – 30 базавых велічынь;

трэцяй – 20 базавых велічынь.

Размеркаванне дыпломаў лаўрэата конкурсу першай, другой і трэцяй ступені па намінацыях і каштоўных прызоў за перамогу ў конкурсе пацвярджаецца пратаколам пасяджэння аргкамітэта і журы фестывалю.

13. Органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі па ўзгадненню з аргкамітэтам могуць заахвочвацца калектывы мастацкай творчасці, іх кіраўнікі, выканаўцы ў розных відах мастацтва і майстры народных промыслаў (рамёстваў) спецыяльнымі дыпломамі фестывалю і каштоўнымі падарункамі за ўдзел у мерапрыемствах фестывалю.

Размеркаванне спецыяльных дыпломаў фестывалю і каштоўных падарункаў за ўдзел у мерапрыемствах фестывалю пацвярджаецца пратаколам пасяджэння аргкамітэта і журы фестывалю.

Фінансаванне набыцця спецыяльных дыпломаў фестывалю і каштоўных падарункаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў зацікаўленых (органаў дзяржаўнага кіравання, іншых юрыдычных і фізічных асоб) у адпаведнасці з заканадаўствам.

14. Фінансаванне падрыхтоўкі і правядзення фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у межах сродкаў, прадугледжаных дзяржаўным органам на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў, а таксама іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Другие НПА

Постановление Минтруда РБ №87 от 06.08.2012 О внесении изменений в постановление Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь от 4 мая 2006 г. № 58 Постановление Мин СХ РБ №51/90/122/95 от 08.08.2012 О признании утратившим силу постановления Министерства сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Министерства труда Республики Беларусь, Министерства здравоохранения Республики Беларусь и Министерства образования Республики Беларусь от 3 ноября 2000 г. № 21/141/49/48 Постановление МВД РБ №256 от 10.08.2012 О признании утратившими силу некоторых нормативных правовых актов Министерства внутренних дел Республики Беларусь Постановление Минприроды РБ №38 от 14.08.2012 О признании утратившим силу постановления Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 1 декабря 2010 г. № 56 Постановление Мининформ РБ №10 от 16.08.2012 О признании утратившим силу постановления Министерства информации Республики Беларусь от 19 октября 2006 г. № 8 Постановление НБ РБ №412 от 13.08.2012 О внесении изменения в постановление Правления Национального банка Республики Беларусь от 27 октября 2011 г. № 473 Постановление МВД РБ №254 от 09.08.2012 О признании утратившими силу постановлений Министерства внутренних дел Республики Беларусь от 4 мая 2005 г. № 137 и от 11 июня 2007 г. № 146 Постановление Минздрав РБ №104 от 17.07.2012 Об установлении перечня работ и услуг, представляющих потенциальную опасность для жизни и здоровья населения, и признании утратившим силу постановления Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 28 сентября 2006 г. № 75 Постановление Минздрав РБ №123 от 09.08.2012 О признании утратившим силу постановления Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 23 ноября 2010 г. № 152 Постановление СМ РБ №761 от 17.08.2012 О внесении дополнений и изменений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15 декабря 2003 г. № 1629