Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 32 29.05.2012 Аб зацвярджэнні Палажэння аб асаблівасцях прававога становішча і парадку дзейнасці тэатраў, цыркаў і канцэртных арганізацый

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ мая 2012 г. № 32

Аб зацвярджэнні Палажэння аб асаблівасцях прававога становішча і парадку дзейнасці тэатраў, цыркаў і канцэртных арганізацый

На падставе пункта 4 артыкула 38 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб асаблівасцях прававога становішча і парадку дзейнасці тэатраў, цыркаў і канцэртных арганізацый.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр П.П.Латушка

УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Брэсцкага абласнога Старшыня Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта

К.А.Сумар А.М.Косiнец 25.05.2012.05.2012

УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Гомельскага абласнога Старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта

У.А.Дворнiк С.Б.Шапiра 25.05.2012.05.2012

УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Мiнскага абласнога Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта

Б.В.Батура П.М.Руднiк 25.05.2012.05.2012 УЗГОДНЕНА Старшыня Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта

М.А.Ладуцька 23.05.2012



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.05.2012 № 32 ПАЛАЖЭННЕ аб асаблівасцях прававога становішча і парадку дзейнасці тэатраў, цыркаў і канцэртных арганізацый



1. Дадзенае Палажэнне вызначае асаблівасці прававога становішча і парадку дзейнасці тэатраў, цыркаў і канцэртных арганізацый і распаўсюджваецца на тэатры, цыркі і канцэртныя арганізацыі незалежна ад формы ўласнасці і ведамаснай прыналежнасці.

2. Тэатрам, цыркам або канцэртнай арганізацыяй прызнаецца арганізацыя культуры, якая ажыццяўляе культурную дзейнасць праз стварэнне твораў сцэнічнага (музычнага) мастацтва і правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў.

3. Тэатры, цыркі і канцэртныя арганізацыі ажыццяўляюць дзейнасць у мэтах:

эстэтычнага выхавання фізічных асоб;

фарміравання і задавальнення патрэбнасцей фізічных асоб у сцэнічным (музычным) мастацтве;

папулярызацыі твораў сцэнічнага (музычнага) мастацтва і творчай дзейнасці выканаўцаў і прафесійных калектываў мастацкай творчасці.

4. У сваёй дзейнасці тэатры, цыркі і канцэртныя арганізацыі кіруюцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, ст. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031), іншымі актамі заканадаўства і дадзеным Палажэннем.

5. Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці тэатраў, цыркаў і канцэртных арганізацый з’яўляюцца:

забеспячэнне правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь на свабоду творчасці, удзел у культурным жыцці і карыстанне паслугамі, якія прадастаўляюць тэатры, цыркі і канцэртныя арганізацыі;

стварэнне неабходных умоў для гуманізацыі асобы, захавання самабытнасці беларускай культуры, нацыянальнай самасвядомасці і мовы;

незалежнасць тэатра, цырка і канцэртнай арганізацыі ў выбары мастацкіх накірункаў, рэпертуару, у прыняцці рашэнняў аб публічным выкананні тэатральнай пастаноўкі, канцэртнай праграмы і іншага выніку творчай дзейнасці выканаўцаў або калектываў мастацкай творчасці, публікацыі рэкламных і іншых матэрыялаў, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

садзейнічанне ў захаванні адзінай культурнай прасторы, развіцці міжнацыянальных і міждзяржаўных культурных сувязяў;

ахова выключных правоў аўтараў і ўладальнікаў сумежных правоў на вынікі іх інтэлектуальнай дзейнасці, якія выкарыстоўваюць тэатры, цыркі і канцэртныя арганізацыі.

6. Тэатр, цырк і канцэртная арганізацыя маюць права:

ажыццяўляць культурную дзейнасць;

самастойна вызначаць рэпертуарную палітыку і змест культурна- відовішчных мерапрыемстваў;

вызначаць парадак наведвання культурна-відовішчных мерапрыемстваў непаўналетнімі з улікам спецыфікі правядзення такога мерапрыемства;

адмовіцца ад правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства не пазней чым за адзін працоўны дзень да дня яго правядзення;

удзельнічаць у культурных мерапрыемствах і ў выкананні сацыяльна-творчых заказаў;

самастойна планаваць сваю дзейнасць і вызначаць перспектывы развіцця зыходзячы з мэт, прадугледжаных іх статутамі, наяўнасцю ўласных творчых і матэрыяльных рэсурсаў;

мець уласную сімволіку (афіцыйнае найменне, эмблему, таварны знак, іншае выяўленне).

7. Тэатр, цырк і канцэртная арганізацыя абавязаны:

прадастаўляць грамадзянам інфармацыю аб сваім найменні і месцы знаходжання, кантактных тэлефонах, аб культурна-відовішчным мерапрыемстве, часе пачатку і заканчэння культурна-відовішчнага мерапрыемства, спецыфіцы культурна-відовішчнага мерапрыемства (наяўнасці ці адсутнасці фанаграмы), аб месцы правядзення, аб цэнах на білеты, умовах іх набыцця і звароту;

пры правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць будынкаў, збудаванняў і іншай маёмасці;

абмежаваць колькасць грамадзян, якія прысутнічаюць на культурна-відовішчным мерапрыемстве з улікам праектнай умяшчальнасці сцэнічнай пляцоўкі;

спыніць культурна-відовішчнае мерапрыемства ў выпадку ўзнікнення небяспекі для жыцця і здароўя грамадзян, прычынення шкоды маёмасці грамадзян і арганізацый;

інфармаваць грамадзян аб адмене, змяненні раней аб’яўленых часу (тэрмінаў) ці месца правядзення культурна-відовішчнага мерапрыемства, замене яго іншым, тэрмінах і месцах звароту білетаў;

вярнуць грамадзяніну вартасць уваходнага білета ў выпадках і парадку, устаноўленых заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

8. Напрамкамі дзейнасці тэатраў, цыркаў і канцэртных арганізацый з’яўляюцца:

стварэнне твораў сцэнічнага (музычнага) мастацтва і правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў;

арганізацыя і правядзенне іншых культурных мерапрыемстваў;

правядзенне стажыровак вядучымі майстрамі тэатраў, цыркаў і канцэртных арганізацый і дзеячамі культуры і мастацтва;

выраб і прадастаўленне юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам па дагаворах з імі сцэнічна-пастановачных сродкаў для правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў;

прадастаўленне сцэнічных пляцовак для правядзення культурна- відовішчных мерапрыемстваў юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам;

ажыццяўленне сумесных культурных праектаў з іншымі тэатрамі, цыркамі і канцэртнымі арганізацыямі;

падрыхтоўка, тыражаванне і рэалізацыя выданняў інфармацыйна- даведачнага характару, відэаматэрыялаў і фанаграм, звязаных з культурнай дзейнасцю тэатраў, цыркаў і канцэртных арганізацый;

рэалізацыя спадарожных паслуг, якія прадастаўляюцца гледачам тэатраў, цыркаў і канцэртных арганізацый.

9. У тэатры, цырку або канцэртнай арганізацыі можа стварацца і дзейнічаць мастацкі савет. Прапановы аб неабходнасці стварэння (або ліквідацыі) мастацкага савета ўносяцца мастацкім кіраўніком (галоўным рэжысёрам) тэатра, цырка або канцэртнай арганізацыі.

Парадак дзейнасці мастацкага савета тэатра, цырка або канцэртнай арганізацыі, яго персанальны склад зацвярджаюцца кіраўніком тэатра, цырка або канцэртнай арганізацыі па ўзгадненню з заснавальнікам на тэрмін не больш за два гады.

Мастацкі савет узначальваецца мастацкім кіраўніком (галоўным рэжысёрам) ці кіраўніком тэатра, цырка або канцэртнай арганізацыі і з’яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам, які забяспечвае ўдзел калектыву тэатра, цырка і канцэртнай арганізацыі ў вырашэнні творчых пытанняў.

У мастацкі савет могуць уваходзіць: кіраўнік тэатра, цырка або канцэртнай арганізацыі, прадстаўнікі артыстычнага і мастацкага персаналу, кіраўнікі структурных падраздзяленняў тэатра, цырка або канцэртнай арганізацыі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.

Другие НПА

Постановление КГБ РБ №40 от 27.08.2012 О признании утратившими силу некоторых постановлений Комитета государственной безопасности Республики Беларусь Постановление МВД РБ №275 от 24.08.2012 О признании утратившими силу постановления Министерства внутренних дел Республики Беларусь от 20 октября 2006 г. № 279 и структурных элементов некоторых постановлений Министерства внутренних дел Республики Беларусь Постановление СМ РБ №817 от 05.09.2012 О внесении изменения в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21 апреля 2005 г. № 415 Постановление СМ РБ №818 от 05.09.2012 О внесении изменений и дополнений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 12 декабря 2007 г. № 1729 Постановление СМ РБ №819 от 05.09.2012 О внесении изменений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29 октября 2010 г. № 1590 Постановление СМ РБ №815 от 05.09.2012 О распоряжении имуществом Постановление СМ РБ №816 от 05.09.2012 О внесении изменений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29 июля 2006 г. № 957 Постановление Статистический комитет РБ №126 от 29.08.2012 Об утверждении формы государственной статистической отчетности 4-трудоустройство (Минтруда и соцзащиты) "Отчет о численности и качественном составе безработных" и указаний по ее заполнению Постановление Статистический комитет РБ №127 от 29.08.2012 Об утверждении формы государственной статистической отчетности 12-трудоустройство (Минтруда и соцзащиты) "Отчет о численности и трудоустройстве граждан, обратившихся в органы по труду, занятости и социальной защите" и указаний по ее заполнению Постановление Статистический комитет РБ №128 от 29.08.2012 О внесении изменений в Указания по заполнению формы государственной статистической отчетности 2-мониторинг (Минтруда и соцзащиты) "Отчет о деятельности организации в рамках мониторинга социально-трудовой сферы"