Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Меморандум КГК РБ бн 11.07.2019 Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Падліковай палатай Азербайджанскай Рэспублікі, Камітэтам дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай службай аўдыту Грузіі і Падліковай палатай Украіны

Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Падліковай палатай Азербайджанскай Рэспублікі, Камітэтам дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай службай аўдыту Грузіі і Падліковай палатай Украіны

Уступіў у сілу 11 ліпеня 2019 года

Падліковая палата Азербайджанскай Рэспублікі, Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўная служба аўдыту Грузіі і Падліковая палата Украіны, якія ў далейшым называюцца «Бакі»,

грунтуючыся на прынцыпах узаемнай павагі, даверу і партнёрства,

кіруючыся мэтамі і прынцыпамі Міжнароднай арганізацыі вышэйшых органаў фінансавага кантролю (INTOSAI), Еўрапейскай арганізацыі вышэйшых органаў фінансавага кантролю (EUROSAI) і Азіяцкай арганізацыі вышэйшых органаў фінансавага кантролю (ASOSAI),

абапіраючыся на прынцыпы шматбаковага рэгіянальнага супрацоўніцтва, выказваючы ўзаемнае жаданне палепшыць практыку знешняга дзяржаўнага аўдыту,

пагадзіліся аб наступным:

Артыкул 1

Бакі выказваюць намер развіваць супрацоўніцтва як на двухбаковай, так і на шматбаковай аснове ў рамках INTOSAI, EUROSAI, ASOSAI, а таксама іх рабочых груп, спецыяльных груп і камітэтаў.

Артыкул 2

Для рэалізацыі мэтаў супрацоўніцтва паміж вышэйшымі органамі фінансавага кантролю, прадугледжанага Артыкулам 1, выкарыстання іх вопыту і распаўсюджвання лепшых практык Бакі:

абменьваюцца вопытам у галіне метадалогіі і стандартызацыі знешняга дзяржаўнага аўдыту (кантролю) шляхам абмену візітамі;

арганізоўваюць прафесійныя канферэнцыі, трэнінгі і семінары для павышэння прафесійных ведаў і навыкаў супрацоўнікаў;

праводзяць сумесныя, паралельныя кантрольныя і экспертна-аналітычныя мерапрыемствы, а таксама выконваюць сумесныя даследчыя праекты;

абменьваюцца інфармацыяй і матэрыяламі аб дзейнасці Бакоў, уключаючы стандарты і метадычныя кіраўніцтвы ў галіне знешняга дзяржаўнага фінансавага аўдыту (кантролю);

абменьваюцца вопытам у іншых галінах у межах сваёй кампетэнцыі.

Артыкул 3

Пры абмене інфармацыяй і матэрыяламі ў рамках гэтага Мемарандума кожны з Бакоў будзе кіравацца сваім нацыянальным заканадаўствам аб міжнародным абмене інфармацыяй, абароне дзяржаўных сакрэтаў і іншых ахоўваемых законам сакрэтаў. Бакі па ўзаемнай згодзе перадаюць адзін аднаму вынікі сумесных або паралельных кантрольных і экспертна-аналітычных мерапрыемстваў. Пры ажыццяўленні такой дзейнасці кожны з Бакоў будзе кіравацца сваім нацыянальным заканадаўствам. Абмежаванні на публікацыю матэрыялаў могуць устанаўлівацца толькі ў выпадках, вызначаных заканадаўствам Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Беларусь, Грузіі і Украіны, а таксама ў асобых выпадках, узгодненых загадзя. Усе дакументы, якімі абменьваюцца ў рамках гэтага Мемарандума, публікуюцца пасля атрымання ўзаемнай пісьмовай згоды Бакоў.

Прадастаўленне названых дакументаў тым, хто не з'яўляецца Бакамі гэтага Мемарандума, ажыццяўляецца толькі пасля атрымання пісьмовай згоды Боку, які прадаставіў гэтыя дакументы.

Артыкул 4

У ходзе мерапрыемстваў у рамках гэтага Мемарандума кожны з Бакоў бярэ на сябе ўласныя выдаткі, звязаныя з выкананнем Мемарандума, калі іншае не прадугледжана папярэднім пагадненнем Бакоў, якія ўдзельнічаюць у правядзенні канкрэтных мерапрыемстваў.

Артыкул 5

У выпадку неабходнасці Бакі на рабочым узроўні праводзяць кансультацыі па ўсіх пытаннях, звязаных з выкананнем гэтага Мемарандума. Для дасягнення вышэйвыкладзенага Бакі вызначаюць структурныя падраздзяленні, адказныя за супрацоўніцтва, і іх кантактныя дадзеныя. Пісьмовыя і вусныя зносіны ў рамках гэтага Мемарандума ажыццяўляюцца на англійскай мове.

Артыкул 6

Змены і дапаўненні да Мемарандума ўносяцца па пісьмовай згодзе ўсіх Бакоў і ўступаюць у сілу з даты, узгодненай Бакамі. Любыя рознагалоссі з нагоды тлумачэння або прымянення гэтага Мемарандума вырашаюцца шляхам кансультацый.

Артыкул 7

Гэты Мемарандум уступае ў сілу з даты яго падпісання.

Любы Бок гэтага Мемарандума можа зрабіць агаворку ў дачыненні да любога артыкула Мемарандума пасля падпісання.

Мемарандум падпісаны на нявызначаны тэрмін.

Кожны з Бакоў можа спыніць дзеянне гэтага Мемарандума, за 30 дзён уведаміўшы пра гэта іншыя Бакі ў пісьмовым выглядзе.

Дзеянне гэтага Мемарандума не можа быць спынена ў перыяд правядзення сумесных або паралельных кантрольных і экспертна-аналітычных мерапрыемстваў, акрамя тых выпадкаў, калі ўсе Бакі прынялі сумеснае рашэнне аб спыненні гэтых мерапрыемстваў.

Мемарандум складзены ў чатырох аднолькава сапраўдных арыгінальных экзэмплярах, кожны на азербайджанскай, беларускай, грузінскай, украінскай і англійскай мовах. У выпадку разыходжання пры тлумачэнні тэксту дадзенага Мемарандума перавага аддаецца тэксту на англійскай мове.

Падпісана 11 ліпеня 2019 года ў г. Тбілісі, Грузія.

Старшыня Падліковай палаты

Азербайджанскай Рэспублікі        В.Т.Гюльмамедаў

(з агаворкай)

Намеснік Старшыні

Камітэта дзяржаўнага кантролю

Рэспублікі Беларусь            А.М.Курлыпа

Генеральны аўдытар

Дзяржаўнай службы аўдыту Грузіі          І.Меквабішвілі

Старшыня

Падліковай палаты Украіны        В.В.Пацкан

 

Агаворка Падліковай палаты Азербайджанскай Рэспублікі

Агаворка, зробленая Падліковай палатай Азербайджанскай Рэспублікі, з'яўляецца неад'емным дадаткам да Мемарандума паміж Падліковай палатай Азербайджанскай Рэспублікі, Камітэтам дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай службай аўдыту Грузіі і Падліковай палатай Украіны, і вызначае наступнае:

У выпадку, калі Аўдытарская палата Рэспублікі Арменія ўцягнута ў сумесныя мерапрыемствы ў рамках гэтага Мемарандума як дадатковы Бок, Падліковая палата Азербайджанскай Рэспублікі заяўляе, што палажэнні гэтага Мемарандума не будуць прымяняцца Падліковай палатай Азербайджанскай Рэспублікі ў дачыненні да Аўдытарскай палаты Рэспублікі Арменія.

11 ліпеня 2019 года ў г. Тбілісі, Грузія


Другие НПА

Постановление СМ РБ №469 от 17.07.2019 О назначении представителя государства в органах управления открытого акционерного общества "Керамин" Постановление Статистический комитет РБ №38 от 01.07.2019 О признании утратившими силу постановлений Министерства статистики и анализа Республики Беларусь и Национального статистического комитета Республики Беларусь Постановление НАН РБ №3 от 20.06.2019 Об изменении постановления Национальной академии наук Беларуси от 7 сентября 2016 г. № 6 Постановление Минтранс РБ №32 от 17.06.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 7 декабря 2004 г. № 48 Постановление Минфин РБ №32 от 01.07.2019 Об изменении постановления Министерства финансов Республики Беларусь от 30 августа 2007 г. № 128 Постановление РБ №57 от 28.06.2019 Об изменении постановления Министерства торговли Республики Беларусь от 6 июня 2016 г. № 21 Постановление МВД РБ №193 от 16.07.2019 Об изменении постановления Министерства внутренних дел Республики Беларусь от 16 февраля 2018 г. № 47 Постановление МО РБ №9 от 01.07.2019 Об изменении приказа Министерства обороны Республики Беларусь от 8 сентября 2009 г. № 28 Постановление СМ РБ №470 от 18.07.2019 Аб вызваленні А.В.Пухава, назначэнні К.М.Іванчанкі і С.М.Харланава Постановление СМ РБ №472 от 18.07.2019 О выделении средств из республиканского бюджета