Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление Минобразования РБ 10 03.03.2018 Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 сакавіка 2018 г. № 10

Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283

На падставе падпункта 1.2  пункта  1  Указа  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь  ад 25 студзеня 2018 г. № 30 «О приеме в учреждения общего среднего образования и обучении в них», пункта 4 артыкула 19 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, абзаца другога падпункта 1.1 пункта  1  пастановы  Савета  Міністраў  Рэспублікі  Беларусь  ад 19 ліпеня 2011 г. № 969 «О делегировании полномочий Правительства Республики Беларусь на принятие (издание) нормативных правовых актов в соответствии с Кодексом Республики Беларусь об образовании» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Унесці ў Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанае пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283 , наступныя дапаўненні і змяненні:

1.1.пункт 42 пасля слова «ліку» дапоўніць словамі «класах з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні,»;

1.2.дапоўніць Палажэнне пунктам 431 наступнага зместу:

«431. Класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні могуць стварацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

Пералік вучэбных прадметаў, якія могуць вывучацца на павышаным узроўні, вызначаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі па ўзгадненні з заснавальнікам установы агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду.

Класы (групы) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні фарміруюцца з ліку асоб, якія выказалі жаданне вывучаць на павышаным узроўні асобныя вучэбныя прадметы і маюць па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі па дадзеных вучэбных прадметах адзнакі не ніжэй за 7 балаў і сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэй за 6 балаў, на падставе заяў гэтых асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб) на імя кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.»;

1.3.частку трэцюю пункта 53 выключыць;

1.4.у пункце 54:

абзац чацвёрты выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«на групы пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Замежная мова» з напаўняльнасцю кожнай групы не менш за дзевяць вучняў. Па рашэнні ўпраўлення (аддзела) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, узгодненым з фінансавым упраўленнем (аддзелам) гэтага мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, дапускаецца дзяленне класа на групы з меншай напаўняльнасцю за кошт вучэбных гадзін, якія ўстаноўлены тыпавым вучэбным планам установы  агульнай  сярэдняй адукацыі адпаведнага віду на правядзенне факультатыўных заняткаў;»;

у абзацы сёмым словы «вучэбных прадметаў «Матэматыка» і «Фізіка» замяніць словамі «вучэбнага прадмета «Матэматыка»;

у абзацы восьмым словы «вучэбных прадметаў «Матэматыка» і «Фізіка» замяніць словамі «вучэбнага прадмета «Фізіка»;

у абзацы дзявятым словы «вучэбных прадметаў «Хімія» і «Біялогія» замяніць словамі «вучэбнага прадмета «Біялогія»;

у абзацы дзясятым словы «вучэбных прадметаў «Хімія» і «Біялогія» замяніць словамі «вучэбнага прадмета «Хімія»;

1.5.пункт 59 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«59. З мэтай выхавання ў вучняў адказных адносін да асабістай і грамадскай бяспекі і фарміравання вопыту бяспечнай жыццядзейнасці на працягу навучальнага года праводзяцца факультатыўныя заняткі па асновах бяспекі жыццядзейнасці ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду, а з вучнямі, якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, што размешчаны на тэрыторыі радыяцыйнага забруджвання, праводзяцца факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па радыяцыйнай бяспецы. У спецыялізаваным ліцэі з вучнямі VII–XI класаў праводзяцца факультатыўныя заняткі, накіраваныя на атрыманне ведаў і ўменняў, неабходных для службы ў органах унутраных спраў або органах ці падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях. З мэтай забеспячэння атрымання вучнямі сувораўскіх вучылішчаў першапачатковых ведаў і навыкаў у ваеннай справе, якія неабходны для выбару прафесіі, службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях Рэспублікі Беларусь, органах унутраных спраў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, на працягу навучальнага года з вучнямі VII–XI класаў праводзяцца ў шосты школьны дзень факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па асновах ваеннай справы.»;

1.6.у частцы трэцяй пункта 62 словы «або дадатковая абарона ў» і «або дадатковай абароне» замяніць адпаведна словамі «, дадатковая абарона або прытулак у» і «, дадатковай абароны або прытулку»;

1.7.з пункта 64 словы «, што размешчана ў сельскім населеным пункце,» і «у раёне» выключыць;

1.8.пункт 84 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«84. Асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы), якая выказала жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаце, гімназіі – каледжы мастацтваў, ліцэі, ва ўстанове вышэйшай адукацыі, акрамя дакументаў, пералічаных у пункце 79 дадзенага Палажэння, падае ў прыёмную камісію адпаведнай установы адукацыі:

пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі;

дакументы, што пацвярджаюць права асобы на льготы пры прыёме для атрымання сярэдняй адукацыі (пры наяўнасці права на льготы).»;

1.9.у пункце 86:

з частак першай і другой словы «базавай адукацыі,» выключыць; дапоўніць пункт часткамі трэцяй – шостай наступнага зместу:

«Прыём асоб для атрымання базавай адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў ажыццяўляецца без уступных іспытаў.

Асобы, якія атрымалі пачатковую адукацыю ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, па іх жаданні працягваюць навучанне ў гэтых гімназіях, гімназіях-інтэрнатах на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Прыём асоб для атрымання базавай адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе на падставе праверкі іх здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва.

Асобы, што атрымалі агульную базавую адукацыю ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, па іх жаданні працягваюць навучанне ў гэтых гімназіях, гімназіях-інтэрнатах на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі без уступных іспытаў і праверкі здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва.»;

1.10.пункт 90 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«90. Пераздача ўступных іспытаў пры прыёме асоб для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі, а таксама пры прыёме асоб для атрымання сярэдняй адукацыі на свабодныя месцы ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў не дапускаецца.

Паўторнае правядзенне праверкі здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва пры прыёме асоб для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў не дапускаецца.»;

1.11.пункт 92 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«92. Вынікі ўступных іспытаў пры прыёме асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі, а таксама для атрымання сярэдняй адукацыі на свабодныя месцы ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, ацэньваюцца па дзесяцібальнай шкале з выстаўленнем адзнак ад 1 (аднаго) да 10 (дзесяці) балаў у адпаведнасці з нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па адпаведных вучэбных прадметах.»;

1.12.пункт 94 выключыць;

1.13.пункт 95 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«95. Для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ва ўстановах адукацыі, за выключэннем школ-інтэрнатаў, санаторных школ-інтэрнатаў, асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй  асобы)  падае  заяву  на  імя  кіраўніка  ўстановы  адукацыі  ў  перыяд з 12 чэрвеня па 28 жніўня года прыёму пры прыёме ў I–XI класы (у тым ліку пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых жа ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама пры прыёме ў X–XII (XI–XIII) класы вячэрняй школы і вячэрнія класы), за выключэннем выпадкаў, указаных у частцы другой дадзенага пункта.

Заява падаецца асобай (законным прадстаўніком непаўналетняй асобы):

у перыяд з 25 мая па 1 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гімназій – каледжаў мастацтваў;

у перыяд з 12 чэрвеня па 15 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў X клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;

у перыяд з 12 чэрвеня па 1 жніўня пры прыёме на свабодныя месцы ў X–XI класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў, VI–XI класы гімназій – каледжаў мастацтваў, у XI клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;

у перыяд з 12 чэрвеня па 1 жніўня года прыёму пры прыёме ў I (V) клас базавых школ – каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў, пры прыёме для прадаўжэння атрымання адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў X і XI класы сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў.

Асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае:

вучэбныя прадметы, якія жадае вывучаць на павышаным узроўні ў адпаведнасці з вучэбным планам дадзенай установы агульнай сярэдняй адукацыі (пры наяўнасці);

галіну асобнага віду мастацтва, у якой асоба жадае развіваць здольнасці ў адпаведнасці з вучэбным планам гімназіі – каледжа мастацтваў;

галіну асобнага віду мастацтва, у якой асоба жадае развіваць здольнасці ў адпаведнасці з вучэбным планам базавай школы – каледжа мастацтваў, сярэдняй школы – каледжа мастацтваў.

Пры прыёме ў вячэрнюю школу (вячэрнія класы) асоба (законны прадстаўнік непаўналетняй асобы) у заяве ўказвае форму атрымання агульнай сярэдняй адукацыі або спецыяльнай адукацыі.»;

1.14.у пункце 96 словы «абзацы сёмым часткі першай» замяніць словамі «абзацы трэцім часткі другой»;

1.15.абзац  другі  пункта  113  пасля  слоў  «базавай  адукацыі»  дапоўніць  словамі

«ў гімназіі – каледжы мастацтваў»;

1.16.з пункта 114 словы «базавай адукацыі,» выключыць;

1.17.пункт 117 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«117. На падставе рашэння прыёмнай камісіі ўстановы адукацыі, прыём для атрымання адпаведнай адукацыі ў якую ажыццяўляецца па конкурсе, кіраўнік установы адукацыі выдае загад аб прыёме (залічэнні) асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, у лік вучняў у наступныя тэрміны:

не пазней за 12 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў V клас гімназій – каледжаў мастацтваў;

не пазней за 25 чэрвеня года прыёму пры прыёме ў X клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;

 

не пазней за 15 жніўня года прыёму пры прыёме на свабодныя месцы ў X–XI класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў, VI–XI класы гімназій – каледжаў мастацтваў, у XI клас ліцэяў, устаноў вышэйшай адукацыі;

не пазней за 15 жніўня года прыёму пры прыёме ў I (V) клас базавых школ – каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў, пры прыёме ў X клас сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў для прадаўжэння атрымання адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў гэтых сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, а таксама пры прыёме на свабодныя месцы ў II (VI)–IX класы базавых школ – каледжаў мастацтваў, сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў і пры прыёме на свабодныя месцы ў X і XI класы сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў.»;

1.18.у частцы другой пункта  125  словы  «ў  V і  X  класы  і  на  свабодныя месцы ў VI–IX і XI класы» замяніць словамі «на свабодныя месцы ў V–XI класы»;

1.19.пункты 126 і 127 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«126. Пры прыёме на свабодныя месцы ў X–XI класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, у перыяд з 2 па 12 жніўня года прыёму здаюць два ўступныя іспыты з ліку вучэбных прадметаў, вызначаных планам установы агульнай сярэдняй адукацыі для вывучэння на павышаным узроўні, якія яны жадаюць вывучаць на павышаным узроўні.

127. Даты правядзення ўступных іспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах, у тым ліку дата рэзервовага дня, а таксама форма правядзення ўступных іспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах да 10 красавіка года прыёму вызначаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.»;

1.20.пункты 128 і 129 выключыць;

1.21.пункты 130 і 131 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«130. Для правядзення ўступных іспытаў распрацоўваюцца наступныя заданні: тэксты дыктантаў або тэксты дыктантаў з граматычным заданнем, тэставыя заданні,

тэксты кантрольных работ для правядзення ўступных іспытаў у пісьмовай форме; тэарэтычныя пытанні для правядзення ўступных іспытаў у вуснай форме; тэарэтычныя пытанні і практычнае заданне (практычныя заданні) для правядзення

ўступных іспытаў у спалучэнні вуснай і практычнай формаў.

Заданні для правядзення ўступных іспытаў у вуснай форме, у спалучэнні вуснай і практычнай формаў аб’ядноўваюцца ў білеты.

Практычныя заданні, што прадугледжваюцца білетамі, распрацоўваюцца экзаменацыйнымі камісіямі адпаведнай установы адукацыі і зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камісіі ўстановы адукацыі не пазней чым за тыдзень да пачатку ўступных іспытаў.

Заданні для правядзення ўступных іспытаў, названыя ў частцы першай гэтага пункта, зацвярджаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

131. Час на правядзенне ўступнага іспыту ў пісьмовай форме па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры распрацоўцы заданняў для яго правядзення, але не больш за 180 хвілін. Час для падрыхтоўкі да адказу па заданнях уступнага іспыту, што праводзіцца ў вуснай форме, у спалучэнні вуснай і практычнай формаў па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры фарміраванні білетаў для яго правядзення, але не больш чым за 30 хвілін.»;

1.22.з абзаца першага пункта 132, пунктаў 133, 136 словы «пры прыёме асоб у класы, названыя ў частках першай і другой пункта 129 дадзенага Палажэння,» выключыць;

1.23.з пункта 134 словы «базавай адукацыі,» выключыць;

1.24.пункт 143 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«143. Пры прыёме асоб у X клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, у перыяд з 16 па 20 чэрвеня года прыёму здаюць два ўступныя іспыты з ліку вучэбных прадметаў, вызначаных вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі для вывучэння на павышаным узроўні, якія яны жадаюць вывучаць на павышаным узроўні.»;

1.25.у частцы першай пункта 152 словы «абзацы другім часткі першай пункта» замяніць словам «пункце»;

1.26.пункты 188 і 189 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«188. Пры прыёме асоб для атрымання базавай адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, праходзяць праверку здольнасцей у галіне аднаго з відаў мастацтва, названых у пункце 180 дадзенага Палажэння.

Пры прыёме асоб на свабодныя месцы для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіях – каледжах мастацтваў асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, здаюць уступныя іспыты ў пісьмовай форме па вучэбных прадметах «Беларуская мова» або «Руская мова» (па выбары асобы), «Матэматыка» і праходзяць праверку здольнасцей у галіне аднаго з відаў мастацтва, названых у пункце 180 дадзенага Палажэння.

189. Парадак праверкі здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва пры прыёме для атрымання базавай адукацыі ў гімназіі – каледжы мастацтваў вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Праверка здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва пры прыёме для атрымання сярэдняй  адукацыі  ў  гімназіі –   каледжы   мастацтваў   праводзіцца   ў   перыяд   з   2 па 10 чэрвеня года прыёму.»;

1.27.пункт 196 выключыць;

1.28.у пункце 197 словы «часткай трэцяй пункта 127 і пунктам 128» замяніць словамі «пунктам 127»;

1.29.частку першую пункта 198 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«198. Даты правядзення ўступных іспытаў, праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва, у тым ліку дата рэзервовага дня, пры прыёме асоб на свабодныя месцы ў X–XI класы для атрымання  сярэдняй  адукацыі  ў  гімназіях –  каледжах  мастацтваў  да 10 красавіка года прыёму вызначаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і даводзяцца да асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, праз сродкі масавай інфармацыі.»;

1.30.у частцы першай пункта 199 слова «адпаведныя» замяніць лічбамі «X–XI».

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          І.В.Карпенка

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня Брэсцкага абласнога

выканаўчага камітэта

А.В.Ліс

26.02.2018

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня Віцебскага абласнога

выканаўчага камітэта

М.М.Шарснёў

26.02.2018

 

УЗГОДНЕНА

Першы намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта

А.В.Мікалуцкі

23.02.2018

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

У.В.Краўцоў

23.02.2018

 

УЗГОДНЕНА

Першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

І.М.Макар

23.02.2018

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта

У.В.Даманеўскі

23.02.2018

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня

Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта

А.В.Шорац

23.02.2018

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь

А.П.Лапо

22.02.2018

 

УЗГОДНЕНА

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант

А.А.Раўкоў

22.02.2018

 

УЗГОДНЕНА

Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

В.А.Малашка

22.02.2018

 

УЗГОДНЕНА

Першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь

І.У.Дрыга

27.02.2018

 

УЗГОДНЕНА

Міністр

па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь

У.А.Вашчанка

27.02.2018

 

УЗГОДНЕНА

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

А.П.Худык

22.02.2018

 

УЗГОДНЕНА

Першы намеснік

Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь

В.В.Дурноў

21.02.2018

 

УЗГОДНЕНА

Міністр працы

і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь

І.А.Касцевіч

23.02.2018

 

УЗГОДНЕНА

Міністр унутраных спраў

Рэспублікі Беларусь

І.А.Шуневіч

26.02.2018

 

УЗГОДНЕНА

Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь

У.В.Амарын

03.03.2018

 

УЗГОДНЕНА

Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь

У.І.Зіноўскі

26.02.2018


Другие НПА

Постановление Минздрав РБ №24 от 07.03.2018 О внесении изменений в постановление Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 3 февраля 2015 г. № 14 Постановление Минздрав РБ №25 от 13.03.2018 О внесении изменения в постановление Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 10 ноября 2017 г. № 95 Постановление МИД РБ №2 от 21.03.2018 О признании утратившим силу постановления Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 25 мая 2007 г. № 68 Постановление Минтруда РБ №36 от 19.03.2018 Об изменении постановления Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь Постановление ГПК РБ №2 от 19.02.2018 О признании утратившими силу некоторых нормативных правовых актов Постановление СМ РБ №220 от 23.03.2018 О некоторых мерах по реализации Указа Президента Республики Беларусь от 26 декабря 2017 г. № 463 Постановление СМ РБ №223 от 27.03.2018 О внесении изменений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 16 марта 2004 г. № 298 Постановление СМ РБ №224 от 27.03.2018 О принятии в республиканскую собственность акций Постановление СМ РБ №225 от 27.03.2018 О внесении изменений и дополнений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 декабря 2010 г. № 1932 Постановление СМ РБ №226 от 27.03.2018 О некоторых вопросах Министерства здравоохранения