Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Протокол СМ РБ б/н 24.11.2014 Пратакол аб унясенні паправак у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аўстрыйскай Рэспублікі аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць, падпісанае ў г. Мінску 16 мая 2001 года

 

Пратакол аб унясенні паправак у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аўстрыйскай Рэспублікі аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць, падпісанае ў г. Мінску 16 мая 2001 года*

 

 

* Ратыфікаваны Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2015 года «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні паправак у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аўстрыйскай Рэспублікі аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць, падпісанае ў г. Мінску 16 мая 2001 года» .

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Аўстрыйскай Рэспублікі,

жадаючы заключыць Пратакол аб унясенні паправак у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аўстрыйскай Рэспублікі аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання ў дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць, падпісанае ў г. Мінску 16 мая 2001 года (далей – Пагадненне),

пагадзіліся аб наступным:

 

Артыкул I

 

Падпункт g) (іі) пункта 1 артыкула 3 Пагаднення выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«(іі) у Беларусі: Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь або яго паўнамоцнага прадстаўніка;».

 

Артыкул II

 

Артыкул 26 Пагаднення выкласці ў наступнай рэдакцыі:

 

«Артыкул 26

Абмен інфармацыяй

 

Кампетэнтныя органы Дагаворных Дзяржаў абменьваюцца такой інфармацыяй, якая неабходна для выканання палажэнняў дадзенага Пагаднення, або адміністравання, або прымусовага выканання нацыянальных заканадаўстваў, што датычацца падаткаў любога віду і роду, што спаганяюцца ад імя Дагаворных Дзяржаў, іх палітыка- адміністрацыйных падраздзяленняў або мясцовых органаў улады, у той ступені, у якой такое падаткаабкладанне не супярэчыць дадзенаму Пагадненню. Абмен інфармацыяй не абмяжоўваецца артыкуламі 1 і 2 дадзенага Пагаднення.

Любая інфармацыя, атрыманая Дагаворнай Дзяржавай у адпаведнасці з пунктам 1 дадзенага артыкула, лічыцца канфідэнцыяльнай, таксама як і інфармацыя, атрыманая ў рамках нацыянальнага заканадаўства гэтай Дагаворнай Дзяржавы, і раскрываецца толькі асобам або органам (уключаючы суды і адміністрацыйныя органы), звязаным з вызначэннем або зборам падаткаў, іх прымусовым спагнаннем або судовым праследаваннем, або разглядам заяў у дачыненні да падаткаў, пра якія гаворыцца ў пункце 1 дадзенага артыкула, або наглядам за ўсім згаданым. Дадзеныя асобы або органы выкарыстоўваюць такую інфармацыю толькі для гэтых мэт. Яны могуць раскрываць інфармацыю ў ходзе адкрытых судовых пасяджэнняў або пры прыняцці судовых рашэнняў. Нягледзячы на сказанае, інфармацыя, атрыманая Дагаворнай Дзяржавай, можа быць выкарыстана для іншых мэт, калі такая інфармацыя можа быць выкарыстана для такіх іншых мэт у адпаведнасці з заканадаўствам абедзвюх Дагаворных Дзяржаў і кампетэнтны орган Дагаворнай Дзяржавы, якая прадастаўляе інфармацыю, дазваляе такое выкарыстанне.

Hi ў якім выпадку палажэнні пунктаў 1 і 2 дадзенага артыкула не павінны тлумачыцца як тыя, што абавязваюць адну Дагаворную Дзяржаву:

праводзіць адміністрацыйныя меры, якія супярэчаць заканадаўству і адміністрацыйнай практыцы гэтай або другой Дагаворнай Дзяржавы;

прадастаўляць інфармацыю, якую нельга атрымаць па заканадаўству або ў ходзе звычайнай адміністрацыйнай практыкі гэтай або другой Дагаворнай Дзяржавы;

прадастаўляць інфармацыю, якая б раскрывала якую-небудзь гандлёвую, прадпрымальніцкую, прамысловую, камерцыйную або прафесіянальную тайну, або гандлёвы працэс, або інфармацыю, раскрыццё якой супярэчыла б дзяржаўнай палітыцы (грамадскім інтарэсам).

Калі інфармацыя запытваецца адной Дагаворнай Дзяржавай у адпаведнасці з дадзеным артыкулам, другая Дагаворная Дзяржава прымае ўстаноўленыя заканадаўствам уласныя меры для атрымання інфармацыі, што запытваецца, нават калі гэтай другой Дагаворнай Дзяржаве можа не спатрэбіцца названая інфармацыя для ўласных падатковых мэт. Абавязацельства, змешчанае ў папярэднім сказе, падлягае абмежаванням пункта 3 дадзенага артыкула, але ні ў якім разе такія абмежаванні не будуць тлумачыцца як дазвол Дагаворнай Дзяржаве адмовіцца ад прадастаўлення інфармацыі толькі таму, што яна не зацікаўлена ў атрыманні такой інфармацыі.

Hi ў якім выпадку палажэнні пункта 3 дадзенага артыкула не будуць тлумачыцца як дазвол Дагаворнай Дзяржаве адмовіцца ад прадастаўлення інфармацыі толькі таму, што такой інфармацыяй валодае банк, іншая фінансава-крэдытная ўстанова, упаўнаважаная асоба, прадстаўнік або давераная асоба, або таму, што інфармацыя адносіцца да права ўласнасці асобы.».

 

Артыкул III

 

У дачыненні да артыкула 26 Пагаднення Дагаворныя Дзяржавы пагадзіліся аб наступным:

Кампетэнтны орган Дагаворнай Дзяржавы, якая запытвае інфармацыю, пры накіраванні кампетэнтнаму органу Дагаворнай Дзяржавы, у якой запытваецца інфармацыя, запыту аб прадастаўленні інфармацыі ў рамках дадзенага Пагаднення, каб прадэманстраваць адпаведнасць інфармацыі запыту, паведамляе наступныя звесткі:

ідэнтыфікацыйныя звесткі пра асобу, у дачыненні да якой праводзіцца праверка або расследаванне;

характар інфармацыі, што запытваецца, і форма, у якой Дагаворная Дзяржава, якая запытвае інфармацыю, жадае яе атрымаць ад Дагаворнай Дзяржавы, у якой запытваецца інфармацыя;

падатковая мэта, дзеля якой запытваецца інфармацыя;

падставы, якія дазваляюць меркаваць, што інфармацыя, якая запытваецца, знаходзіцца ў Дагаворнай Дзяржаве, у якой запытваецца інфармацыя, або што такой інфармацыяй валодае ці яе кантралюе асоба, якая знаходзіцца ў межах юрысдыкцыі Дагаворнай Дзяржавы, у якой запытваецца інфармацыя;

імя і адрас асоб, якія, як мяркуецца, валодаюць інфармацыяй, што запытваецца (калі вядома);

заява аб тым, што Дагаворная Дзяржава, якая запытвае інфармацыю, выкарыстала ўсе даступныя на сваёй тэрыторыі сродкі атрымання інфармацыі, за выключэннем тых, якія былі б спалучаны з несуразмернымі цяжкасцямі.

Разумеецца, што абмен інфармацыяй, які прадугледжаны артыкулам 26 Пагаднення, не ўключае спекулятыўныя запыты, якія не маюць відавочнай сувязі з адкрытай праверкай або расследаваннем.

Разумеецца, што пункт 5 артыкула 26 Пагаднення не патрабуе ад Дагаворных Дзяржаў абменьвацца інфармацыяй на спантаннай або аўтаматычнай аснове.

 

 

Артыкул IV

 

Кожная з Дагаворных Дзяржаў паведамляе адна адной па дыпламатычных каналах аб заканчэнні ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сілу дадзенага Пратакола. Дадзены Пратакол, які з’яўляецца неад’емнай часткай Пагаднення, уступае ў сілу з першага дня трэцяга месяца, наступнага пасля даты атрымання апошняга такога паведамлення. Палажэнні дадзенага Пратакола прымяняюцца ў дачыненні да падатковых перыядаў, якія пачынаюцца першага або пасля першага студзеня каляндарнага года, наступнага за годам, у якім дадзены Пратакол уступае ў сілу.

 

У сведчанне чаго паўнамоцныя прадстаўнікі дзвюх Дагаворных Дзяржаў, адпаведным чынам на тое ўпаўнаважаныя, падпісалі дадзены Пратакол.

 

Здзейснена ў двух экзэмплярах у г. Вена 24 лістапада 2014 года на беларускай, нямецкай і англійскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сілу. У выпадку разыходжання ў тлумачэнні перавагу мае тэкст на англійскай мове.

 

За Урад Рэспублікі Беларусь За Урад Аўстрыйскай Рэспублікі Подпіс Подпіс


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №28 от 30.06.2015 Об утверждении Инструкции о порядке проведения технического обучения работников организаций железнодорожного транспорта общего пользования Постановление Минтранс РБ №37 от 20.07.2015 О внесении дополнений и изменений в некоторые авиационные правила Постановление Минтранс РБ №21 от 19.06.2015 О составе информации о перевозке пассажиров, передаваемой юридическими лицами и индивидуальными предпринимателями, осуществляющими международные перевозки пассажиров воздушным и железнодорожным транспортом общего пользования, в информационные системы Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №8 от 27.03.2015 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 10 марта 2015 г. № 7 Постановление Минтранс РБ №32 от 30.06.2015 Об утверждении Инструкции о порядке и сроках проведения аттестации работников организаций железнодорожного транспорта общего пользования, непосредственно обеспечивающих перевозочный процесс, работников иных организаций, производственная деятельность которых связана с движением поездов и маневровой работой, выполнением строительных работ на железнодорожных путях общего пользования Постановление Минтранс РБ №31 от 30.06.2015 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 5 марта 2009 г. № 18 Постановление Минтранс РБ №26 от 30.06.2015 Об утверждении Инструкции о порядке проведения стажировки работников организаций железнодорожного транспорта общего пользования Постановление Минтранс РБ №27 от 30.06.2015 Об утверждении Правил нахождения граждан и размещения объектов в зонах повышенной опасности, выполнения в этих зонах работ, проезда и перехода через железнодорожные пути Постановление Минтранс РБ №39 от 21.08.2015 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 25 ноября 2008 г. № 121 Постановление Минтранс РБ №20/13/191 от 19.06.2015 Об утверждении Инструкции о порядке нахождения иностранных граждан и лиц без гражданства, не пропущенных через Государственную границу Республики Беларусь, и контроля за их нахождением в пределах территорий (акваторий) железнодорожных вокзалов (станций), речных портов, аэропортов, открытых для международных сообщений (международных полетов)