Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Соглашение Барановичский горисполком бн 20.04.2016 Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Эстонскай Рэспублікай аб некаторых аспектах уезду, знаходжання і выезду асоб

Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Эстонскай Рэспублікай аб некаторых аспектах уезду, знаходжання і выезду асоб*

* Ратыфікавана  Законам  Рэспублікі  Беларусь  ад  18  кастрычніка  2016  года  «Аб  ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Эстонскай Рэспублікай аб некаторых аспектах уезду, знаходжання і выезду асоб».

Рэспубліка Беларусь і Эстонская Рэспубліка, якія далей называюцца Бакамі, у мэтах далейшага ўмацавання беларуска-эстонскіх зносін,

жадаючы стварыць спрыяльныя ўмовы для знаходжання грамадзян аднаго Боку на тэрыторыі другога Боку,

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

1.Дадзенае Пагадненне адносіцца да пытанняў уезду, знаходжання і выезду асоб, маючых законныя падставы для знаходжання на тэрыторыі другога Боку.

2.Дадзенае Пагадненне будзе ўжывацца ў частцы, не ўрэгуляванай Кодэксам Супольнасці аб рэжыме перасячэння людзьмі межаў (Шэнгенскі кодэкс аб межах), зацверджаным  Рэгламентам  (ЕС)  № 526/2006   Еўрапейскага   парламента   і   Савета ад 11 сакавіка 2006 года.

Артыкул 2

1.Дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Эстонскай Рэспублікі выдаюць грамадзянам Рэспублікі Беларусь і асобам без грамадзянства, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, кароткатэрміновыя візы на падставах, прадугледжаных Кодэксам   Супольнасці   аб   візах   (Візавы   кодэкс),   зацверджаным   Рэгламентам   (ЕС)

№ 10/2009 Еўрапейскага парламента і Савета ад 13 ліпеня 2009 года.

2.Дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь выдаюць грамадзянам Эстонскай Рэспублікі і асобам з нявызначаным грамадзянствам, дакументаваным пашпартам неграмадзяніна Эстонскай Рэспублікі, якія пражываюць на тэрыторыі Эстонскай Рэспублікі, візы, якія даюць права знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да 180 дзён на працягу года, але не больш за 90 дзён на працягу паўгода, з даты першага ўезду.

Артыкул 3

1.Грамадзяне Рэспублікі Беларусь і асобы без грамадзянства, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, не абавязаны рэгістраваць сваё знаходжанне на тэрыторыі Эстонскай Рэспублікі ў выпадку наведвання Эстонскай Рэспублікі па візе.

2.Грамадзяне Эстонскай Рэспублікі і асобы з нявызначаным грамадзянствам, дакументаваныя пашпартам неграмадзяніна Эстонскай Рэспублікі, якія пражываюць на тэрыторыі Эстонскай Рэспублікі, вызваляюцца ад неабходнасці рэгістрацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на перыяд знаходжання да 30 дзён з даты ўезду пры наяўнасці міграцыйнай карты, належным чынам аформленай пры ўездзе ў Рэспубліку Беларусь.

Артыкул 4

1.Грамадзяне Рэспублікі Беларусь і асобы без грамадзянства, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у выпадку страты дакументаў, прызначаных для выезду за мяжу,  пакідаюць  тэрыторыю  Эстонскай  Рэспублікі  без  выязной  візы  на  падставе сапраўднага пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь.

2.Грамадзяне Эстонскай Рэспублікі і асобы з нявызначаным грамадзянствам, дакументаваныя пашпартам неграмадзяніна Эстонскай Рэспублікі, якія пражываюць на тэрыторыі Эстонскай Рэспублікі, у выпадку страты праязных дакументаў пакідаюць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь без выязной візы на падставе сапраўднага праязнога дакумента, які дазваляе вяртанне ў Эстонскую Рэспубліку.

Артыкул 5

1.Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць на тэрыторыі Эстонскай Рэспублікі і маюць сапраўдны від на жыхарства або права на пражыванне, аформленыя Эстонскай Рэспублікай, выязджаюць з тэрыторыі Эстонскай Рэспублікі і вяртаюцца назад без віз на падставе сапраўднай карткі віду на жыхарства і сапраўднага дакумента, прызначанага для выезду за мяжу.

2.Грамадзяне Эстонскай Рэспублікі, якія пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, выязджаюць з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і вяртаюцца назад без віз на падставе сапраўднага віда на жыхарства, выданага кампетэнтным органам Рэспублікі Беларусь, і сапраўднага праязнога дакумента.

Артыкул 6

У дадзенае Пагадненне па ўзаемнай згодзе могуць быць унесены змяненні і дапаўненні, якія з’яўляюцца яго неад’емнымі часткамі.

Артыкул 7

Любыя спрэчныя пытанні, якія ўзнікаюць у сувязі з тлумачэннем і прымяненнем дадзенага Пагаднення, вырашаюцца шляхам правядзення кансультацый і перамоў.

Артыкул 8

1.Дадзенае Пагадненне ўступае ў сілу з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пісьмовага паведамлення аб выкананні Бакамі ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення Пагаднення ў сілу.

2.Дадзенае Пагадненне заключана на неабмежаваны тэрмін. Кожны з Бакоў можа спыніць дзеянне дадзенага Пагаднення, паведаміўшы аб гэтым другі Бок у пісьмовай форме па дыпламатычных каналах. У гэтым выпадку дадзенае Пагадненне спыняе дзеянне па заканчэнні шасці месяцаў з даты атрымання такога паведамлення.

3.Кожны Бок можа прыпыніць дзеянне дадзенага Пагаднення часткова або цалкам. Паведамленне аб такім прыпыненні накіроўваецца другому Боку па дыпламатычных каналах загадзя за 15 дзён.

4.Бок, які прыняў рашэнне аб прыпыненні дзеяння дадзенага Пагаднення, паведамляе другому Боку аб аднаўленні дзеяння гэтага Пагаднення ў тым жа парадку.

Здзейснена ў г. Мінску 20 красавіка 2016 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, эстонскай і англійскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сілу.

У выпадку ўзнікнення разыходжанняў у тлумачэнні палажэнняў дадзенага Пагаднення Бакі карыстаюцца тэкстам на англійскай мове.

За Рэспубліку Беларусь     Подпіс

За Эстонскую Рэспубліку Подпіс                 Подпіс


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №35 от 14.12.2016 О выдаче в 2017 году разрешений на проезд автотранспортных средств иностранных государств по территории Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №37 от 30.12.2016 О внесении изменения в Правила технической эксплуатации судоходных гидротехнических сооружений Приказ Минтранс РБ №11-Ц от 13.01.2017 О внесении дополнений в приказ Министерства транспорта и коммуникаций от 30 ноября 2016 г. № 381-Ц Постановление Минтранс РБ №36 от 20.12.2016 О внесении дополнений и изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 16 февраля 2007 г. № 6 Постановление Минтранс РБ №3 от 28.02.2017 О введении в 2017 году временных ограничений нагрузок на оси транспортных средств, самоходных машин в отношении республиканских автомобильных дорог общего пользования Постановление Минтранс РБ №7 от 24.03.2017 О признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №8 от 24.03.2017 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 7 сентября 2006 г. № 34 Постановление Минтранс РБ №10 от 03.04.2017 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 28 февраля 2017 г. № 3 Постановление Минтранс РБ №11 от 04.04.2017 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 12 мая 2006 г. № 13 Постановление Минтранс РБ №13 от 13.04.2017 О некоторых вопросах осуществления мероприятий технического (технологического, поверочного) характера